ілга́ць і лгаць, (і)лгу, (і)лжэш, (і)лжэ; (і)лжом, (і)лжаце, (і)лгуць; незак.

Гаварыць няпраўду; выдумваць, хлусіць. Бядняк ілгаць не ўмеў — усё і расказаў, як было. Якімовіч. Хто сам ілжэ, той нікому не верыць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сірама́ха ‘воўк-адзіночка’, ‘сугней’ (Ласт., Байк. і Некр.), ‘чорны люд’ (Arche, 2007, 3). Укр. сирома́хабядняк, гаротнік’, сиро́ма ‘тс’, рус. паўд. сирома́ха ‘сірата’, серб.-харв. сиро́мах ‘сірата, бядняк’, славен. siromák, балг. сирома́х, макед. сиромашец ‘тс’. Прасл. *siromaxъ, дэрыват ад ⁺siroma, параўн. укр. сиро́ма ‘сірата; бядняк, гаротнік’, якое ад прасл. *sirъ (гл. сірата), з суф. ‑xъ, гл. Слаўскі, SP, 1, 71; Сной₁, 569. Беларускае слова падобна на запазычанне з украінскай, асабліва, калі прыняць пад увагу значэнні ўкр. сірома́нець, сірохма́нець — эпітэта ваўка. БЕР (6, 697- 699) заўважае, што словаўтварэнне застаецца невытлумачальным, а ўкр. сірохма́нець не можа служыць паралеллю, паколькі ўтворана ад сір‑ ‘шэры’. Параўн. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 209.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́ткабядняк’ (Нас., Касп.). Да нет (гл.), параўн.: ён у нашым сяле такі нетка, што не з чым у прут [-млын] паехаць (там жа) і рус. нетка ’пра што-небудзь адсутнае*

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляда́шцік, ляда́шчык ’хударлявы’, ’бядняк, жабрак’, ’круцель, ашуканец’, ’чалавек, які можа сурочыць, асабліва маладых істот’, ’нячысцік, з’яўленне якога перад селянінам азначала няшчасце’ (Нас.). Утворана ад ляда́шты і ляда́шчы (гл.). Параўн. яшчэ ляд1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капца́н ’неахайны чалавек, замухрышка’, ’дрэнны майстар’ (Мал.; стаўбц. Жыв. сл.), капцоны ’лахманы, абарванае адзенне’ (Нас.), капцанавата ’беднавата’ (К. Чорны). Запазычана з ідыш: kabzen, kápcən ’жабрак, бядняк’ < іўрыцк. qabṣān ’жабрак, старац’ (Фасмер, 2, 188; Слаўскі, 2, 51; ЕСУМ, 2, 380).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарбатро́с ’бессумленны ліхвяр, што самых бедных людзей рабуе’, ’жабрак, бядняк, што торбамі трасе’ (Варл.), торбатруо́с ’жабрак’ (мазыр., Мат.). Параўн. укр. дыял. торбатра́с ’тс’. Лакальнае ўтварэнне ад торба (гл.) і трасці (гл.); у абагуленым запісе, прынятым у АЛА, — *torbotręsъ (ОЛА, 8, к. 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаро́тнік, ‑а, м.

Разм. Чалавек, які пастаянна жыве ў горы, нястачы; гарапашнік, бядняк. Сэрца супакойвала вера, што будзе час, калі сонца засвеціць і ў вузенькіх вулачках кварталаў неапалітанскіх гаротнікаў, засвеціць не на кароткі час, а надоўга, назаўсёды. Мележ. — Нічога, — адказаў адзін з сялян, — вайна спаліць усе яго [Ліпніцкага] палацы... Толькі шкада, што гэта праца такіх жа самых гаротнікаў, як і мы... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́ры ‘ціхі, спакойны’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж, відаць, сы́рны ‘ўбогі (пра хату)’ (Нар. Гом.). Параўн. рус. си́рый, ст.-рус. сиръ ‘пакінуты, адзінокі’, чэш., славац. sirý ‘сіратлівы, асірацелы’, ст.-слав. сиръ ‘тс’. Гл. сірата. Да семантыкі параўн. вытворныя серб.-харв. сира̑к ‘служка; бедны, няшчасны чалавек’, балг. сира́кбядняк; сірата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́хта1 ’прыслужнік, вучань повара’ (Нас., Яруш.). Запазычанне з польск. kuchta ’тс’ (гл. Слаўскі, 3, 307–308).

Ку́хта2 ’прайдзісветка, асоба лёгкіх паводзін’ (Нар. словатв.). Параўн. польск. kuchta ў значэнні ’служанка’. Відаць, беларускае слова ўзнікла пад семантычным уплывам польск. kokota ’асоба лёгкіх паводзін’.

Ку́хта3бядняк’ (Рам.). Да кухта2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парта́чыць ’рабіць што-небудзь дрэнна, недакладна, без ведання справы’ (ТСБМ, Мат. Гом., Мядзв.), парта́ч ’чалавек, які нядбайна або няўмела выконвае сваю справу’ (ТСБМ, Др.-Падб., Мядзв.), порта́ч ’партач; бядняк, галадранец’ (ТС). Запазычанне з польск. (як аб гэтым сведчыць наяўнасць ‑ар‑) partaczyć, partacz ’тс’ (Кюнэ, Poln., 86), якое да pъrtiti (рус. портить) (Брукнер, 397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)