узбудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак.
1. гл. будзіць.
2. каго-што. Прывесці ва ўзбуджальны стан.
У. хворага.
У. нервы.
3. што. Выклікаць, абудзіць у кім-н. якія-н. пачуцці, думкі, стан.
У. рэўнасць.
У. апетыт.
У. цікаўнасць.
4. што. Паставіць, вынесці на абмеркаванне, вырашэнне.
У. крымінальную справу.
У. пытанне.
|| незак. узбуджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. узбуджэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тата́р ’татарын’: Устань мілы, татар едзіць, Татар едзіць — вайна будзіць (з нар. песні; ушац., Полымя, 2001, 3, 270). Гл. татарын.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пабу́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Сігнал, які будзіць, па якому ўстаюць (у воінскіх часцях, лагерах і пад.). Іграць пабудку. □ Насустрач дню між ніў, лугоў Ляціць пабудкі кліч напеўны... Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мы́цельнік, ‑а, м.
Абл. Куток у хаце, дзе мыюцца, мыюць пасуду. Засланіўшы печ і наспех прыбраўшы ў мыцельніку, Антаніна пайшла ў камору будзіць дзевяцігадовую Маньку. Васілевіч. [Маці] сядзела ў мыцельніку пры акне і абірала бульбу. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабудзі́ць, ‑буджу, ‑будзіш, ‑будзіць; зак., каго.
Перарваць чый‑н. сон, разбудзіць. Пабудзіць дзяцей. □ Раніцай .. [Міхалку], як і заўсёды ў апошнія часы, пабудзіў гаспадар. Чорны. Асцярожна, каб не пабудзіць суседзяў, я ўстаў, прыбраўся і расчыніў дзверы на балкон. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ада, прыназ. з Р.
Разм. Тое, што і прыназ. «ад». Звычайна ужываецца ў спалучэннях «ада дня», «ада сну». Тым часам, здарэнні дзень ада дня несупынна ўскладняліся. Гартны. Хто прыносіць нам вясну, сонцам поплаў меціць, будзіць поле ада сну? Жаваранак, дзеці. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паву́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго і без дап.
Вудзіць некаторы час. На рэчцы З наседжаных пнёў Было б мне прыемна пабудзіць Калючых, як шчэць, акунёў І сонца, што раніцу будзіць. Ляпёшкін. — Ну, давай тут павудзім, — спыніў мяне дзед Мацей. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кручкатво́р, ‑а, м.
Неадабр. Той, хто мае схільнасць да кручкатворства. Не дае Аксён задрамаць сялянам у іх заціснутым жыцці. Катурхае, будзіць іх грамадскую думку, кідае новыя мыслі, падымае на змаганне з няпраўдай, бо сялян ашукалі, абышлі ўсякія кручкатворы-чыноўнікі, панскія прыслужнікі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гва́здаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. З сілаю біць, удараць па кім‑, чым‑н. Возьме чалавек кастыль, прыставіць яго да шпалы і — пайшоў гваздаць малатком. Васілёнак. Гудок кожны дзень будзіць Максіма, кліча да працы, туды, у дэпо, дзе палае горан, дзе Максім праз цэлы дзень, закасаўшы рукавы, гваздае молатам па рас[п]аленым іскрыстым жалезе. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́курстаць ’выселіць, выгнаць’ (КЭС, лаг.). Польск. уст. з Літвы kurstać ’будзіць, абуджаць, падганяць’. Запазычанне з літ. (pa)kìrsti ’абуджацца, адкрываць вочы (пасля сну)’, якое звязана абляутам з kar̃das ’паўторны гук’, kardìntis ’станавіцца прыметным’, апошнія словы ў сваю чаргу звязаны з kir̃sti ’біць, удараць, рубіць’ (параўн. слав. čersti ’рэзаць’) (гл. Фрэнкель, 258 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)