принима́ться несов.

1. (браться) бра́цца; (начинать) пачына́ць, распачына́ць;

2. (прививаться) прыма́цца; см. приня́ться;

3. страд. прыма́цца; бра́цца, лічы́цца; сустрака́цца; набыва́цца; прыбіра́цца, забіра́цца; см. принима́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́бас, ‑у; м.

1. Суботні адпачынак, суботняе свята, прадпісанае яўрэйскай рэлігіяй. Шабас быў якраз, субота, — Грэх жа брацца га работу. Крапіва.

2. Тое, што і ша́баш.

[Стараж.-яўр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отбира́ться страд.

1. забіра́цца; адбіра́цца;

2. адбіра́цца, выбіра́цца;

3. бра́цца; см. отбира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отклева́ть сов.

1. аддзяўбці́;

2. (о рыбе — прекратить клёв) пакі́нуць (пераста́ць) бра́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патырча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Тырчаць некаторы час дзе‑н. [Лявон:] «Э, хай будзе тое, што павінна быць! Яшчэ з гадзіну патырчу тут, і трэба брацца дадому». Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімуля́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Чалавек, які сімулюе што‑н., прытвараецца. [Максім:] — Доктар гаворыць, што мы сімулянты і нам пара за працу брацца. Не трэба дарэмна прычыняць іншым клопаты. Машара.

[Ад лац. simulans, simulantis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чуб, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (звычайна ў мужчын).

2. Пасма доўгіх валасоў, пакінутая на цемені брытай галавы; асяледзец (даўней у запарожцаў і ўкраінскіх казакоў).

3. Прыўзнятае пер’е на галаве некаторых птушак.

Курыца з чубам.

Брацца за чубы (разм., неадабр.) — біцца.

|| памянш. чубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Падме́цца ’паабяцаць’ (ТСБМ, Янк. 3., Некр.) ’назвацца’ (калі падмеўся грыбам, то лезь у каробачку) (Янк. БП). Да мець (гл.). Адносна семантыкі параўн. чэш. příměti ’заставіць, прымусіць’, літ. im̃tisбрацца, узяцца за што-н.; браць на сябе адказнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туня́цца ‘туляцца’ (Сцяшк.), ‘бадзяцца, хадзіць без мэты’ (Юрч.), туня́нне ‘лодарнічанне, бесклапотнае бадзянне’ (Юрч. Вытв.). Відавочна, звязана з тунна ‘дарэмна, марна (траціць час)’, гл. Параўн. лат. taūņât ‘быць у нерашучасці’, ‘марудзіць’, ‘бадзяцца’, ‘не брацца за работу’, taūņa ‘гультай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нуднава́та,

1. Прысл. да нуднаваты.

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё нуды, якое адчувае хто‑н. Праз гадзіну-другую, калі прыгрэла сонца, ліні брацца перасталі і нам зрабілася крыху нуднавата. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)