біч¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Бізун, сплецены з дробных раменьчыкаў.

Ударыць бічом.

Б. сатыры (перан.).

2. Ударная частка некаторых механізмаў.

Бічы ў цапах.

3. перан., каго-чаго. Бедства, няшчасце.

Брак — б. вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяспло́дны в разн. знач. беспло́дный;

б. брак — беспло́дный брак;

~ная гле́ба — беспло́дная по́чва;

~ныя спро́бы — беспло́дные попы́тки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпле́ціна, ‑ы, ж.

У тэкстыльнай вытворчасці — брак на тканіне ў выглядзе патоўшчанай ніці ў выніку абрыву і спляцення нітак асновы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брако́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае якую‑н. загану, брак, не адпавядае запатрабаванням. А як жа.. [бульба] на смак? — схамянулася маці. — Можа якая бракоўная? Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налёжка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Спец. Брак, пляма на тканіне ад сутыкнення яе з дрэнна прасушанай фарбай пры запарванні. Налёжка на тканіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бракаро́бства, ‑а, н.

Недабраякасная работа, якая прыносіць брак (у 1 знач.). Пасля майстра цэха выступалі слесары, токары, але ніхто адкрыта не асудзіў выпадку бракаробства. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажані́цца (з кім) сов. жени́ться (на ком), вступи́ть в брак

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́беркі ’маніцы’ (З нар. сл.), выбе́ркі ’рэшткі; брак’ (Арх. Федар.). Ад выбіра́ць; параўн. выбіра́нкі, выбаркі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фикти́вный фікты́ўны;

фикти́вный капита́л эк. фікты́ўны капіта́л;

фикти́вный брак фікты́ўны шлюб.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

макулату́ра, ‑ы, ж., зб.

1. Друкарскі брак — невыразна надрукаваныя, запэцканыя лісты. // Непрыгодная папера, кнігі, прызначаныя для перапрацоўкі на папяровых фабрыках.

2. перан. Бяздарныя, не маючыя ніякай вартасці літаратурныя творы.

[Ням. Makulatur ад лац. maculare — пэцкаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)