Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
брак, -у, м.
1. Недабраякасныя тавары; прадметы вытворчасці, якія маюць тую ці іншую загану.
2. Адсутнасць, недахоп чаго-н.
Б. паперы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бракI (род. бра́ку) м.брак, дефе́кт, недоста́ток (в чём-л.)
бракIIв знач. безл. сказ., разг. недостаёт, не хвата́ет;
б. цэме́нту — не хвата́ет цеме́нта;
б. папе́ры — недостаёт бума́ги
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бракII(испорченная продукция, дефект)брак, род. бра́ку м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бракI(супружество) шлюб, род. шлю́бу м.;
вступа́ть в брак браць шлюб;
вступи́ть в брак узя́ць шлюб, пажані́цца;
состоя́ть в браке быць (знахо́дзіцца) у шлю́бе, быць жана́тым, быць заму́жняй.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
брак, ‑у, м.
1. Недабраякасны тавар; прадметы вытворчасці, якія маюць тую ці іншую загану. [Лявон:] — Як жа так! Хіба можна Вырабляць сягоння брак?Корбан.// Загана, пашкоджанне, дэфект у чым‑н. Брак, нізкая якасць вырабаў, кім бы яны ні дапускаліся, заўсёды звязаны з непапраўнымі матэрыяльнымі і маральнымі выдаткамі.Машэраў.Адна з дэталей папярэдняй пліты была з бракам.Паслядовіч.
2.Разм. Нястача, адсутнасць, недахоп чаго‑н.
[Ням. Brack.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРАК ((Braque) Жорж) (13.5.1882, г. Аржанцёй, Францыя — 31.8.1963),
французскі жывапісец, графік, скульптар. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Гаўры і Парыжы (1902—04). З 1905 пісаў пейзажы ў духу фавізму; у 1908 разам з П.Пікаса стаў заснавальнікам кубізму. У амаль манахромных кубістычных кампазіцыях («Кларнет і бутэлька рому на каміне», 1911, «Жанчына з гітарай», 1913) імкнуўся да абстрагавання формаў і разнастайнасці фактуры, шырока выкарыстаў калаж. У 1920-я г. паступова адышоў ад кубізму, пісаў разнастайныя па колеры, дэкар. па характары творы («Чорныя рыбы», 1942). Выканаў цыкл каляровых літаграфій («Сшыткі Жоржа Брака», 1947), размалёўку царквы ў Асі (1945), плафоны залаў у Луўры (1953). У апошнія гады галоўнай тэмай творчасці стала прырода.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бракм.
1. (недабраякасныявырабы) Áusschuss m -es; Murks m -es (разм.);
працэ́нт бракуÁusschussquote f -;
2.разм. (нястача, недахоп) Mángel m -s, Mängel (чаго-н. an D)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
брак
(польск. brak, ад ням. Brack)
1) недабраякасны тавар, прадметы вытворчасці, якія маюць тую ці іншую загану;
2) нястача, недахоп чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Брак1 ’нястача’ (Сцяшк. МГ, БРС, Яруш., Сцяшк., Шат.). Укр.брак ’тс’. Запазычанне з польск.brak ’тс’ (а гэта з с.-н.-ням.brak ’тс’); гл. Бернекер, 80; Брукнер, 38; Фасмер, 1, 206; Слаўскі, 1, 41; Рудніцкі, 191; Шалудзька, Нім., 22. Таксама бел.бракава́ць ’не хапаць’, укр.бракува́ти < польск.brakować; Рыхардт, Poln., 36; Кюнэ, Poln., 46. Параўн. яшчэ Булыка, Запазыч., 48.
Брак2 ’дэфект’, бракава́ць. Рус.брак, бракова́ть, укр.брак, бракува́ти. Праз польск.brak, brakować з с.-н.-ням.brak ’дэфект, недахоп’ (параўн. ням.brechen ламаць’). Бернекер, 80; Фасмер, 1, 206; Рудніцкі, 191; Рыхардт, Poln., 36; Кюнэ, Poln., 46; Брукнер, 38; Слаўскі, 1, 41. Выходзіць, што гэта слова таго ж паходжання, што і брак1 але развіццё семантыкі ішло рознымі шляхамі.