запу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Закрыцца пухлінай. Вочы запухлі. Ледзь-ледзь блішчаць праз шчылінкі. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залосни́ться

1. (начать лосниться) заільсні́цца, пача́ць блішча́ць, заблішча́ць;

2. (засалиться) зашмальцава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лісні́цьблішчаць, адсвечваць’ (ТС). Да ільсні́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сия́ть несов.

1. (светить) ззяць, свяці́ць; (блестеть) блішча́ць; (сверкать) зіхаце́ць;

2. перен. ззяць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́слиться

1. (лосниться, блестеть) блішча́ць, ільсні́цца;

2. страд. ма́сліцца, ма́зацца ма́слам (але́ем); см. ма́слить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пярэ́сціцца, ‑ціцца; незак.

Тое, што і пярэсціць ​1 (у 3 знач.). Рознакаляровыя хусткі і шапкі блішчаць на сонцы, пярэсцяцца, нібы невядомыя расліны на дзівосным полі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. (часцей у паэт. мове). Алмаз, брыльянт. То не скарб дарагі над зямлёй — То праменняў блішчаць, дыяменты. Бядуля.

2. Від дробнага шрыфту.

[Фр. diamant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Сяхаціць, сяхоті́ты ’бліскаць; блішчаць’, сяхо́тня ’маланка’ (Сл. Брэс.), сяхоты́ты ’ззяць’: зоры сяхотят (кам., ЖНС). Гл. зіхацець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ільсні́цца і льсні́цца, ‑ніцца; незак.

Блішчаць, адсвечваць (пра гладкую паверхню). Паравозік быў зроблены з бярозы-чачоткі, ільсніўся, як шкло. Пестрак. Дарога гладкая, слізкая, бліскучая. Ільсніцца сліпучы белы снег. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паблі́скваць, ‑ае; незак.

Блішчаць час ад часу, няярка адсвечваць. У далечыні .. паблісквала маланка, але навокал было ціха. Чарнышэвіч. Дарога падсохла, гулка звінела пад нагамі; у каляінах матава пабліскваў лёд. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)