бе́дны

1. (неимущий) бе́дный, несостоя́тельный;

2. бе́дный, ску́дный, убо́гий;

~ная раслі́ннасцьбе́дная (ску́дная, убо́гая) расти́тельность;

3. (с малым содержанием чего-л.) то́щий;

б. ву́галь — то́щий у́голь;

4. (несчастный) бе́дный;

5. в знач. сущ. ни́щий, убо́гий;

~ная галава́бе́дная голова́;

бага́ты ~наму не спагада́епосл. сы́тый голо́дного не разуме́ет;

бага́ты дзі́віцца, чым б. жы́віццапосл. бога́ч удивля́ется, чем бедня́к пробавля́ется

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Многа, доўга памучыцца; нацярпецца мук, гора. — [Дачка] ж у мяне адна-адзіная. Нікуды яе не адпушчу. Хопіць таго, што ў вайну колькі намучыліся. Сапрыка. // Зазнаць шмат цяжкасцей, памучыцца з кім‑, чым‑н. Намучыцца ў дарозе з маладым канём. // Вельмі стаміцца. [Цешча:] — Адам! Ну зірні ж на свайго сына... Толькі ціхенька, не разбудзі Мар’яны. Намучылася, бедная. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апусце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць пустым, пазбавіцца таго, што змяшчаецца, напаўняе. Федзя сачыў за.. [бычком], не адрываючы вачэй, аж пакуль не апусцела вядро. Гамолка. // Стаць пустым, голым. Не пужайся, што бедная ніва Апусцела з канца да канца. Купала.

2. Стаць бязлюдным, пустым, нежылым. Хіма спехам выбралася са сваімі пажыткамі, і Гарасёў падворак апусцеў назаўсёды. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

1. Перажыць моцнае хваляванне, моцна ўсхвалявацца. [Барыс:] — Я столькі перадумаў, столькі перахваляваўся за гэтыя гады. Пальчэўскі. [Святлана] так с’гамілася, так перахвалявалася, бедная, што ледзь трымалася на нагах. Кулакоўскі.

2. Перастаць хвалявацца. Антон ужо неяк перахваляваўся, адагнаў усе сумненні і пайшоў да Наталлі з думкай, што зараз убачыць яе. Ракітны.

3. Пахвалявацца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарапа́шны ’гаротны’ (БРС), гарапа́шнік ’гаротнік’ (БРС). Параўн. рус. дыял. горепа́шницабедная, няшчасная жанчына’, горепа́шник ’гаротнік’ (СРНГ, 7, 35), укр. горопа́ха ’гаротнік, бядняга’, горопа́шний ’гаротны’. Да *gorʼe ’гора’ і *pachati ’араць’. Параўн. яшчэ ў Даля рус. пашни́к ’той, хто ў бядзе, бядняга’. Рудніцкі (689) укр. горопа́ха адносіць да *gora ’гара’. Семантычна амаль аднолькавае з бел. гарапа́шнік, рус. горепа́шник, укр. горопа́ха (< *горепа́ха) іншае слова для гэтага паняцця: рус. горемы́ка (аб ім гл. Шанскі, 1, Г, 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зача́хнуць, ‑чахну, ‑чахнеш, ‑чахне; пр. зачах, ‑ла; зак.

Змарнець, заняпасці (ад хваробы, гора і пад.). Зачахнуць у няволі. □ — Што ты, бедная дзяўчынка, Тут павісла на крыжы? Ты зачахнеш, Кацярынка, Як былінка на мяжы. Броўка. // Спыніць рост, развіццё; звяць, засохнуць (пра расліны). Калі дрэўца перасаджваюць у новы грунт, дык і яно патрабуе стараннага догляду і дапамогі. Інакш можа зачахнуць або і зусім загінуць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фа́рба ж., в разн. знач. кра́ска;

акварэ́льныя ~бы — акваре́льные кра́ски;

цьмя́ныя ~бы тума́ннай ра́ніцы — ту́склые кра́ски тума́нного у́тра;

прамо́ва была́ бе́дная ~бамі — речь была́ бедна́ кра́сками;

згусці́ць ~бы — сгусти́ть кра́ски

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак., кім-чым, з каго-чаго і без дап.

1. Зведаць задавальненне; парадавацца, пацешыцца ўволю. Андрэева маці — знясіленая, хворая старая, якая рэдка калі злазіла з печы, — не магла нацешыцца з сына і нявесткі. Хадкевіч. Спаткаўшыся, сябрукі не маглі адзін з другога нацешыцца, успамінаючы даўно мінулае, перажытае. Ядвігін Ш.

2. Зведаць асалоду ўзаемнага кахання. — Не нацешыліся, не намілаваліся яшчэ, а ўжо, бедная [Гэлька], удавіца. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кало́ць¹, калю́, ко́леш, ко́ле; калі́; незак.

1. каго-што. Датыкаючыся чым-н. вострым, выклікаць боль.

К. іголкай.

Цэлы дзень калола (безас.) пад сэрцам (перан.).

2. каго (што). Рабіць укол, уколы (разм.).

Хвораму калолі антыбіётыкі.

3. каго (што). Забіваць чым-н. вострым.

К. свінню.

4. каго-што. Біць рагамі, бадаць (разм.).

Бедная тая дамова, дзе вала коле карова (прыказка).

5. перан., каго (што) і без дап. Рабіць каму-н. колкія заўвагі, папракаць.

К. дакорамі.

Калоць (у) вочы (разм.) — папікаць, дакараць, сарамаціць.

Праўда вочы коле (прыказка) — пра нежаданне слухаць непрыемную праўду.

|| зак. закало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы (да 3 знач.).

|| аднакр. кальну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбуры́цца, ‑буруся, ‑бурышся, ‑бурыцца; зак.

1. Выйсці са стану спакою; узбударажыцца; узбунтавацца. [Лявон:] — Пайду ў млын. [Жонка:] — Чаго .. ўзбурыўся? Сёння ж мо зноў на бульбу? — Зноў ці не зноў, — зазлаваў Лявон. — Распалю кацёл, дам гудок — мужчыны падыдуць. З бульбай і без нас управяцца. Кудравец.

2. Разгневацца, раззлавацца. [Бабка Наста:] — І ведаеце, панічок: часта бедная пані па хатах хавалася, калі ўзбурыцца пан. Колас.

3. Паўстаць, узбунтавацца супраць каго‑, чаго‑н.

4. Нечакана разбушавацца, узбушавацца. Завіхурыла адразу пасля каляд. За які дзень куды дзелася шэрань, пасля зацішша ўзбурыўся вецер ды пагнаў па вуліцы гуллівыя снежныя круцялі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)