марко́та, ‑ы, ДМ ‑коце, ж.

Сум, туга, журба. Бедаваць, здавалася, не было чаго, а маркота дзіўна не адыходзіла. Мележ. Сёння спавіта задумай бяскрайняя далеч палёў і вее маркотай і сумам ад ціхіх пажоўклых гаёў. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падцмо́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Цмокаць нягучна або ў такт чаму‑н. Падцмокваць языком. □ Нашы людзі трывалыя: што ім жаласнае ні гавары, будуць слухаць, падцмокваць, памогуць бяду бедаваць, а слязы з вока не ўпусцяць. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́каться разг.

1. (жаловаться) ска́рдзіцца; (сетовать) нарака́ць; (горевать) бедава́ць;

2. безл. пла́кацца;

не пла́чется не пла́чацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

горева́ть несов.

1. сумава́ць, тужы́ць; бедава́ць;

не горю́й! не бяду́й!;

2. (жить в нужде, бедствовать) прост. гарава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жа́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; заг. жалься; незак.

1. Выказваць жальбу, нездаволенасць; бедаваць. — Вот едзем, дык едзем! — жаліўся ціха ў цемені стары барадаты селянін. Нікановіч.

2. Наракаць, скардзіцца на каго‑н.; падаваць скаргу. — Скажы сыну, што не дарую яму, жаліцца пайду. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; незак.

1. каго (што). Адчуваць жаль, спагаду да каго-н.

Ш. бежанцаў.

2. каго-што і чаго. Берагчы, ашчаджаць, скупіцца, не даваць.

Людзі не шкадавалі жыцця для абароны айчыны.

Ш. грошы або грошай.

3. аб чым і з дадан. Смуткаваць, бедаваць з прычыны чаго-н.

Ш. аб зробленых памылках.

Шкадую, што не пайшоў у тэатр.

4. з інф. Не адважвацца што-н. зрабіць.

Я шкадую зразаць гэта дрэва.

|| зак. пашкадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нарака́ць ’скардзіцца, выказваць свой боль, скруху’ (Байк. і Некр., БРС, ТСБМ, Сл. ПЗБ), нарэка́ць ’тс’, укр. нарікати ’называць’, ’папракаць’, ’скардзіцца’, рус. нарекать ’называць’, ’надзяляць, вызначаць’, ’скардзіцца’, ’абгаворваць’, польск. narzekaćбедаваць, жаліцца, скардзіцца’, чэш. naříkati ’жаліцца, шкадаваць’ і пад. Гл. рэ́кнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарава́цьбедаваць, цярпець нястачы’ (БРС, Касп.). Рус. горева́ть, укр. горюва́ти. З іншых слав. моў Махэк₂ (176) прыводзіць чэш. дыял. horovati (гл.). Вытворнае ад зыходнага *gorʼe (гл. гора). Янк. (III) прыводзіць гарава́ць з іншай семантыкай: «працаваць працягла, настойліва» (развіццё такой семантыкі не патрабуе тлумачэння).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разры́ўка, ‑і, ДМ ‑рыўцы; Р мн. ‑рывак; ж.

Перапынак, перадышка ў якой‑н. рабоце, занятку; аддушына. Усе гэтыя часы .. [Зося] не спускала з сваіх вачэй дзіця, часта з ім гаварыла і знаходзіла разрыўку ў бесперапыннай рабоце. Чорны. «Нельга так бедаваць, як .. [Каспар], — падумаў Лайзан. — Нейкая разрыўка павінна быць для яго настрою. А так загубіць і сябе і дзяцей..» Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пеклава́цца ’клапаціцца, даглядаць каго-небудзь’ (валож., Жыв. сл.), ’выконваць цяжкую работу’ (Юрч.), ’гараваць, бедаваць’ (карм., Мат. Гом.), пеклава́нне ’клопаты, цяжкасці’ (Сцяшк. Сл.), ’цяжкая пакутлівая праца’ (Юрч. СНЛ), смал. пеклева́ться, пеклува́ться ’мучыцца, пакутаваць’, укр. пеклува́тися ’клапаціцца, даглядаць’. З польск. piekłować się ’рабіць, ствараць пекла; злавацца’, якое з чэш. peklovati se ’стварыць пекла (сварыцца, страшэнна злавацца)’ < pekliti se ’тс’ < peklo ’пекла’; значэнне ’клапаціцца, даглядаць’ — другаснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)