джа́гаць

‘біць, лупцаваць каго-небудзь, што-небудзь і без прамога дапаўнення; апякаць, калоцца; хутка ісці, бегчы, імчацца’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. джа́гаю джа́гаем
2-я ас. джа́гаеш джа́гаеце
3-я ас. джа́гае джа́гаюць
Прошлы час
м. джа́гаў джа́галі
ж. джа́гала
н. джа́гала
Загадны лад
2-я ас. джа́гай джа́гайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час джа́гаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дуж.

У выразе: як дуж — вельмі хутка, колькі ёсць сілы, колькі змогі стае (бегчы, кідацца, уцякаць і пад.).

Нясецца як дуж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́гма, прысл.

Абл. Бягом. І адкуль толькі спрыт узяўся ў дзеда, кінуўся ён бегма да капітанскага мосціка. Лынькоў.

•••

Бегма бегчы гл. бегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысцо́й нареч., разг. трушко́м;

бежа́ть рысцо́й бе́гчы трушко́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агля́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

1. гл. аглядвацца, аглянуцца.

2. Асцярога ў дзеяннях, увага.

Бегчы без аглядкі (разм.) — вельмі хутка.

Дзейнічаць з аглядкай — улічваць абставіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыси́ть несов. (о беге, езде) рысі́ць, бе́гчы (е́хаць) ры́ссю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рысі́ць, рышу́, рысі́ш, рысі́ць; рысі́м, рысіце́, рыся́ць; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Бегчы рыссю (пра коней і інш. жывёл).

2. Ехаць на кані рыссю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навы́перадкі нареч. наперего́нки́, вперего́нки́, вза́пуски;

бе́гчы н. — бежа́ть наперего́нки́ (вперего́нки́, вза́пуски)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наперегонки́ нареч., разг. навы́перадкі; напераго́нкі; наўза́хваткі;

бежа́ть наперегонки́ бе́гчы навы́перадкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перады́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Невялікі перапынак, каб аддыхацца, перавесці дыханне.

Бегчы кіламетр без перадышкі.

2. перан. Часовае спыненне якой-н. дзейнасці.

П. ў спрэчках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)