парфу́ма, ‑ы, ж.
Разм. Духі, адэкалон. Жонка ўсміхнулася. Падала флакон з парфумаю «Лілія». Баранавых. Адзенне аддавала даўно забытымі пахамі жаночай пекнаты і парфумы. Мурашка.
[Фр. parfums.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сфастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.
Сшыць, прашыць вялікімі шыўкамі, рыхтуючы для прымеркі. Набірала Наталля на іголку цэлы стус паркалёвых закладак, каб сфастрыгаваць. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часа́мі, прысл.
Тое, што і часам. Падскакваў часамі плуг, зачапіўшы парогам камень. Баранавых. — Ты не з горада, часамі? — запытаў Анікей. — У гадаў, браце... Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штабнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што і без дап.
Спец. Шыць, прашываць, прастрочваць што‑н. (звычайна на машынцы). Штабнавала [Міхля], бывала, на сваёй машынцы. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лядзя́ш, ледзяша, м.
Разм. Тое, што і лядзяк. Шына саней церла ледзяшы .. на дробны парашок. Баранавых. У вядры замярзае вада — там ляжыць круглы лядзяш. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пада́ўна, прысл.
Тое, што і пагатоў. У нас шмат трэба людзей, а на будоўлю і падаўна: не кожны зможа быць на зрубе з тапаром. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панасма́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Насмажыць многа чаго‑н. — Даліся табе ў знакі сёння гэтыя «дзяды», — гаварыў [Селівон] жонцы на кухні, — бачыш, колькі панасмажвала! Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
1. Прасвідраваць усё, многае. Патачыў, на .. дзірачкі пасвідраваў шашаль старую каламажку. Баранавых.
2. і без дап. Свідраваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
псі́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Сказаць, крыкнуць псік. Калі кошка хлябнула разы два — паказала ружовы язык, я потым не сцярпеў — псікнуў на яе. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рапарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Разм. Папраўляць, рамантаваць. Рапараваць абутак. □ Павэлак Крутаножка быў у падпавеці, .. трымаў у руках сталяр спі аловак — рапараваў развалкі. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)