ну́трыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Балотны бабёр; паўводная млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з каштоўным футрам, а таксама футра гэтай жывёлы.

|| прым. ну́трыевы, -ая, -ае.

Нутрыевая ферма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вастрэ́ц, ‑рацу, м.

Травяністая расліна сямейства злакавых, блізкая да пырніку. Балотны вастрэц.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ну́трыя, ‑і, ж.

Паўводная млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з каштоўным футрам; балотны бабёр. // Футра гэтай жывёлы.

[Ісп. nutria.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвошч, хвашчу, м.

Шматгадовая споравая травяністая расліна сямейства хвашчовых з зялёнымі, звычайна галінастымі сцёбламі і лускаватым лісцем. Палявы хвошч. Балотны хвошч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каменяло́мнік, ‑у, м.

Аднагадовая або шматгадовая расліна сямейства каменяломнікавых з белымі, жоўтымі або чырвонымі кветкамі і лісцем рознай формы ў прыкаранёвай разетцы. Каменяломнік балотны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кругле́ц, ‑ляцу, м.

Травяністая расліна з мяцёлчатым або гронкападобным суквеццем. Начамі ціха месяц разлі[е] Імглы сівой і парнай малако На хвошч балотны, асаку, круглец. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кры́чыкбалотны каршун, рыбалоў’ (Дразд.). Параўн. крычка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыку́нбалотны кулік’ (ТС). Ад гукапераймання тыку‑тыку — крыку куліка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́тнік ’увярэднік балотны, Pedicularis palustris L.’ (ТСБМ). Няясна. Рус. пск. мытник болотный (ужываецца супраць ліхаманкі). Можна дапусціць сувязь з мыт3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бабёр, ‑бра, м.

1. Паўводны звер атрада грызуноў, які жыве ў лесе каля рэк і іншых вадаёмаў і мае каштоўнае футра. Рачны бабёр. Паселішча баброў.

2. Футра гэтага звера, а таксама адзенне з такога футра.

•••

Балотны бабёр — тое, што і нутрыя.

Плача як бабёр гл. плакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)