Лалы́ (мн.) ’выгада, пажыва’, ’раскоша, добрае жыццё’ (Нас., Нас. Сб.), смал. лальі ’тс’, ’балбатня, жарты’, ’добра жыць, не працуючы, за чужы кошт’. Рус. лала, лаліі ’балбатун’, ’балбатня, лухта, бяссэнсіца, глупства’, рус. лалить ’вярзці лухту’, ’балбатаць’, лалкать ’лепятаць, балбатаць’, польск. lalać, серб.-харв. лапаты ’тс’ (< ням. lallen), лалакати ’замест слоў пры спяванні паўтараць ла-ла’ і інш. Гукапераймальнае. Ад ла-ла-ла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танта́цыя (танта́ція) ’цяга, прыхільнасць’: Янук мае тантацыю да маей Анэткі (Ласт.). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск. tantonić się ’палаць’, магчыма, звязанага з польск. tantny ’які многа можа, здолее; ганарысты, непакорны’, што з лац. tantus ’такі вялікі’ (Брукнер, 565). Параўн. таксама чэш. tantovat ’льсцівымі словамі прывабліваць’ ад ст.-чэш. tant ’балбатня; драбніца’ з ням. Tand ’пустая балбатня, жарты’ (Махэк₂, 636).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туро́ра ‘балбатуха’, туро́рышча, туро́рка ‘тс’ (Юрч. СНЛ). Гукаперайманні, параўн. турукаць, гл. Параўн. рус. тарара́ ‘балбатня’, торото́ра, таратора, тараторить ‘балбатаць’ (Фасмер, 4, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ласката́ннік ’балбатун’ (Юрч. Вытв.). Утворана з ласкатанне ’балбатня’. Аб суф. ‑ннік гл. Сцяцко, Словаўтв., 241; Сцяцко, Афікс. наз., 56–57. Да ласкатаць 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздзяндзю́ліваць, раздзяндзю́рываць ’павольна нудна размаўляць’ (Юрч. СНЛ), дзюндзю́ля, дзюндзю́ра, дзю́ндзя ’балбатня’ (там жа). Гукаперайманне, параўн. укр. дзидзиґати, дзиндзиґати ’размаўляць па-габрэйску’ (Смаль-Стоцкі, Приміт., 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Латато́ніць, лътатошць ’гаварыць хутка, гучна’, лътатон ’балбатун, які лапоча без перастанку’ (міёр., Нар. лекс., З нар. сл.). Гукапераймальнае. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. latataila ’балбатня’. Параўн. лададзёць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гада́нне (= гаданіна, гл.) ’людскія размовы, балбатня, пагалоска’ (Нас.). Сюды ж, відаць, адносіцца і гада́нне ’пагалоска, чутка’ (Касп.). Запазычанне з польск. gadanie ’тс’ (ад gadać ’гаварыць, размаўляць, балбатаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазгатня́ ’галаваломная, заблытаная справа’ (Нас.) утворана ад мазгатаць (гл.) і суф. ‑н‑я (з экспрэсіяй непахвальнасці), як і мазгаўня́, балбатня́, калатня́, буркутня́, траскатня́ (Сцяцко, Афікс. наз., 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лоскат 1 ’ласкатанне, казытанне’, ’сверб’ (Гарэц., Федар. 1, Нас., Бяльк., Ян., ТС). Укр. лоскіт, лоскоти, ласкоти, рус. прыбалт. ласкотка, польск. łaskotki, в.-луж. łoskot. Прасл. laskotъ ’козыт’. Да laskotati > ласкатаць 1 > ласка (гл.) з пераходам а > о (параўн. дараваць — адорваць, плаціць — заплочаны).

Лоскат 2 ’пошчак’ (Гарэц.), ’моцная, апрыклая балбатня’ (Нас.), укр. ло́скіт ’трэск’, рус. ло́скот, лоскота́ ’пустая балбатня, плёткі’, польск. łoskot, чэш. loskot ’грук, рэха, стук, шчоўк’, славен. loskòt ’балбатня’, ст.-серб.-харв. лоскот ’гул’, ц.-слав. лоскотъ ’гоман, крык, шум, звон, гуд’. Прасл. loskotъ ’грукат, шум, гоман’ — nomen actionis ад ласкатаць 2, якое з’яўляецца інтэнсівам да гукапераймальнага loskati, роднасна блізкага да літ. laskúoti, lakštúoti ’весела спяваць’, łazgė́ti ’балбатаць не змаўкаючы’. Чаргуецца з лёскат і ляскаць (гл.) (Бернекер, 1, 734; Фасмер, 2, 521; Слаўскі, 5, 208–210).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пля (тре́пля) ‘трапанне лёну, канапель’ (слаўг., Нар. словатв.). Дэвербатыў, узыходзіць да *trep‑ja > *trep‑ati > трапа́ць 2 (гл.). Сюды ж трэ́пля ‘пустая гаворка, балбатня’ (Мат. Маг., Юрч. СНЛ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)