бактэрыцы́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Хімічны сродак знішчэння бактэрый — узбуджальнікаў хвароб чалавека, жывёлы і раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рызасфе́ра, ‑ы, ж.

Прыкаранёвая зона глебы, у якой сканцэнтравана вялікая колькасць мікраарганізмаў (бактэрый, грыбоў, актынаміцэтаў).

[Ад грэч. rhíza — корань і sphaira — шар, вобласць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фагацыто́з, ‑у, м.

Актыўнае захопліванне і паглынанне фагацытамі чужародных цел, у тым ліку і бактэрый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлажы́цца², -лажу́ся, -ло́жышся, -ло́жыцца; зак.

1. Тое, што і раскласціся².

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распасціся пад уздзеяннем бактэрый, згніць.

Торф яшчэ слаба разлажыўся.

3. перан. Дайсці да поўнага маральнага падзення; дэзарганізавацца.

|| незак. разлага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. разлажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бактэрызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Падвергнуцца (падвяргацца) уздзеянню бактэрый.

2. толькі незак. Зал. да бактэрызаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бактэрызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) што‑н. уздзеянню бактэрый. Бактэрызаваць малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стафілако́к, ‑а, м.

Род хваробатворных бактэрый, якія пры размнажэнні ўтвараюць аб’яднанні шарападобных клетак накшталт вінаградных тронак.

[Ад грэч. staphylē — гронка і kokkos — зерне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сульфамі́ды, ‑аў; адз. сульфамід, ‑у, М ‑дзе, м.

Група лекавых рэчываў, якія аслабляюць дзеянне хваробатворных бактэрый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сульфаніламі́ды, ‑аў; адз. сульфаніламід, ‑у, М ‑дзе, м.

Група лекавых рэчываў, якія аслабляюць дзеянне хваробатворных бактэрый; сульфаміды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыбіётыкі, ‑аў; адз. антыбіётык, ‑у, м.

Хімічныя рэчывы арганічнага паходжання, якія заглушаюць рост тых ці іншых бактэрый або знішчаюць іх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)