Трасавінабагна; зыбкае, хісткае месца, парослае мохам’ (Нас., Байк. і Некр.), трасувэ́на ‘тс’ (кам., ЛА, 2), параўн. укр. трясо́вина ‘забалочаная нізіна’. Утворана ад прыметніка, які адпавядаў прасл. *tręsavъ, параўн. в.-луж. třasawy ‘які трасецца’, параўн. таксама польскі назоўнік з іншай суфіксацыяй trzęsawisko ‘дрыгва, багна’ (Борысь, 650; Куркіна, Этимология–1967, 139). Да трэсці, параўн. трасяніна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пага́р, погар ’выгарэлае месца на балоце; багна, багністае месца’ (Талстой, Геогр. терм., 198; зах.-палес.). Аддзеяслоўны дэрыват ад пугарэць < гарэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багно́ўка ’расліна Empetrum nigrum L.’, таксама багнаўка (Кіс.). Ад ба́гна (гл.). Па месцу бытавання расліны (сустракаецца на сфагнавых балотах і ў сасновых лясах).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґвэ́ґнябагна’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, звязана (як гэта наогул бывае ў назвах багны) з гукапераймальным дзеясловам гвягаць ’гаварыць недарэчнае, звягаць’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пато́пічыбагна’ (пух., Сл. ПЗБ). Да па‑тапіць < тапіць/ тануць (гл.). Аб суфіксе ‑іч‑ са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бло́ціць ’травіць пасевы, сенажаці’ (Янк. Мат.). Здаецца, запазычанне з польск. błocić ’пэцкаць’ (ад błoto ’балота, багна’). Параўн. кантэкст: «Ня столькі зье́лі тае канюшы́ны, ко́лькі збло́цілі».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Транса́ва ’дрыгва, багна, топкае месца’ (Скарбы; бераст., ваўк., гродз., ДАБМ; Сл. ПЗБ), трансаві́ца ’тс’ (шальч., Сл. ПЗБ; ваўк., ЛА, 2), ’зарослае трысцём месца на рацэ або на возеры’ (Сцяшк.), транцаві́ца ’тс’ (зэльв., ДАБМ), трэнсэ́віца ’топкае месца на балоце’ (бяроз., драг., ЛА, 5), сюды ж транса́вы, транца́вы ’дрыгвяны’ (маст., Сл. ПЗБ), транса́вы мн. л. ’топкае балота, дзе калышацца верхняе покрыва’ (гродз., бераст., ЛА, 2; Сцяшк.), трансаві́сты ’топкі, гразкі’ (Сцяшк.). З польск. tręsawa, trzęsawica ’дрыгва, багна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапі́ла, топі́ло ’невялікі вадаём, у якім летам вада не высыхае’ (лун., Шатал.), ’невялікі прыродны вадаём’ (бабр., ЛА, 2), ’багна’ (Мат. Гом.), ’вадзяное месца на лузе’ (Мат. Маг.), ’топкае месца на балоце; твань’ (бабр., рэч., ЛА, 5), ’гразкае месца’ (ТС), ’вадаём са стаячай вадой; ставок’ (рагач., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’прорва’ (лун., ЛА, 5), тапі́лыбагна, твань’ (пруж., Сл. ПЗБ), то́пілабагна’ (рас., Шатал.). Параўн. укр. топи́ло ’лажбіна з вадой, куды сцякае вясенняя вада; карставы правал, дзірка, куды сцякае вада’. Адносна распаўсюджання, семантыкі і паходжання гл. Талстой, Геогр., 169, 243 (рэканструюе ўсх.-слав. *topilo). Казлова (БЛ, 21, 63) параўноўвае з балг. дыял. топи́ло ’сажалка ці месца ў рацэ, дзе мочаць каноплі’, макед. топило ’тс’ і ўзводзіць усе формы да прасл. *topidlo, звязанага з *topiti, гл. тапіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сап1 ’заразная хвароба коней і іншых непарнакапытных, якая небяспечна і для людзей’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр., рус. сап ’тс’, польск. дыял. sapa ’катар носу, насмарк’, sapy ’сап’. Звязана чаргаваннем галосных з *sopeti (гл. сапсці́), гл. Фасмер, 3, 558; Брукнер, 481.

Сап2багна’, ’нізкае месца’ (Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і сап1; назва па гуку, які робіць багна, калі па ёй ідуць. Значэнне развілося, відаць, пад польскім уплывам, параўн. польск. sapowisko ’багно’ ад sapać ’сапсці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луні́ ’багністая мясціна’ (брасл., Сл. ПЗБ), купіш. (ЛітССР), рус. луньбагна, балота’. Пагранічны позні балтызм. Параўн. літ. liũnas ’тс’ (Талстой, Лекс. балт., 46; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 2, 682). Гл. таксама лунь4 і лю́ны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)