паба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што.

Разм. Патраціць або нейкім чынам правесці час. [З. Бядуля] любіў з кіёчкам пахадзіць па родным горадзе, пабачыцца з блізкімі знаёмымі, у цікавай сардэчнай гутарцы пабавіць час. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

препровожда́ть несов.

1. (кого, что) (отправлять) адпраўля́ць; (посылать) пасыла́ць;

2. (проводить, сопровождая) право́дзіць, суправаджа́ць;

3. (время) уст. право́дзіць; ба́віць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што і чаго.

Крыху, нямнога прыбавіць. Падбавіць цукру ў чай. □ Раптам .. [Васілю] здалося, што наперадзе нехта ідзе .. Васіль падбавіў хады. Чалавек пачуў яго, стаў. Мележ. / у безас. ужыв. — О, снегу падбавіла за ноч, — сказаў .. [дзед]. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што і чаго.

Прыбавіць, дабавіць звыш таго, што ёсць, як было дамоўлена. — Справядлівы.. [Вэня Шпулькевіч] чалавек, мне за фатыгу заўсёды, бывала, заплаціць і яшчэ крыху набавіць. Чорны. // Павялічыць (цану, суму, плату і пад.). Проста яго ўпрошвалі набавіць цану, але Лапко не парушаў сваіх прынцыпаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*По́баўка, по́боўка ’прыказка’ (пін., Сл. ПЗБ). Форма з неарганічным оканнем у другім складзе, магчыма, з по‑баўка ад бава ’гутарка’ (Байк. і Некр.), ’доўгая гутарка’ (Бяльк.), ’забава, пацеха’ (Сцяшк. Сл.), параўн. рус. бава ’дастатак’, ’забава’ < прасл. дыял. *bava, што суадносіцца з *baviti (гл. бавіць), якое, у сваю чаргу, разглядаецца як каўзатыў ад *bуіі (ЭССЯ, 1, 168). Брукнер (18) выводзіць *bawa ад być, як sława ад słyć. Параўн. пакажа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак. (у спалучэнні са словамі, якія абазначаюць час).

Разм. Бавіць час так, каб ён праходзіў незаўважна. І жыў ён [Сымон] птушкай пералётнай. Хоць, праўда, ў вырай не лятаў, А больш на печы бестурботна Зімою ночы каратаў. Колас. Прыйшоў працаваць — няма чаго часу каратаць. З нар. // Перажываць час, падзеі і пад. Сумесна гады караталі, Ішлі па дарогах вайны. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераба́віць1 ’пераадольваючы цяжкасці, пераправіць каго-небудзь, што-небудзь у іншае месца; перавезці (сена праз раку)’ (ТСБМ, Янк. 3.; навагр., Шн.), сюды ж пераба́ўка ’пераправа, перавоз’ (Гарэц., Яруш.). Да пера- і ба́віцьба́віцца1 (гл.). Семантыка лексемы найбліжэй да чэш. мар. baviti se ’дарэмна затрымлівацца з-за нейкай перашкоды’ і рус. разан. бавиться ’з цяжкасцю абыходзіцца’ і, магчыма, ст.-слав. бавити ’выратаваць’.

Пераба́віць2 ’прыклікаць, паклікаць’ (навагр., Дзмітр.). Відаць, з прывабіць < ва́ба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што.

Дабавіўшы вады або іншай вадкасці, зрабіць радзейшым, менш насычаным. Разбавіць спірт вадой. Разбавіць крупнік малаком. □ — Вось засталася ад малебну вада. Я пераліла яе ў бутэлечку, а цяпер, бачыце, мы разбавілі яе, і людзі бяруць свянцоную ваду. Колас. // Змяніць тэмпературу вады або іншай вадкасці, даліўшы больш або менш цёплай. [Гаспадыня] дастала з печы два чыгуны гарачай вады, разбавіла халоднай, прынесенай са студні. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., каго-што і чаго.

Дадаць таго, чаго дзе‑н. не хапае, або прыбавіць звыш таго, што ёсць ці павінна быць. Дабавіць цукру ў чай. // а таксама пра што і з дадан. сказам. Сказаць ці напісаць што‑н. у дадатак. Калі ўжо гутарка зайшла, і я дабаўлю пра асла. Бачыла. — Дабавім, што вучыліся ў старой Чыжэвіцкай школе, бо новая толькі ў гэтым годзе пачне працаваць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пільнава́ць, ‑ну́ю, ‑ну́еш, ‑ну́е; незак., каго-што.

1. Наглядаць, назіраць, вартаваць, сцерагчы. Коней папраўдзе не трэба было пасвіць, толькі пільнаваць ад ваўкоў, якіх у Маргах вадзілася шмат. Чарнышэвіч. Пільнуй гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі. Прыказка.

2. Падсцерагаць, сачыць. Зноў пільнаваў Глушак, як Апейкавы вочы бегаюць па паперы, загадзя прагнуў уведаць свой лёс. Мележ. [Рыгор:] — Ці ж гэта ты знарок дагэтуль стаяў за плотам ды пільнаваў мяне? Гартны. Аднаго разу чатыры чалавекі па чарзе пільнавалі выдру шэсць тыдняў і не маглі злавіць. Маўр.

•••

Чужую хату пільнавацьбавіць, траціць час у суседа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)