лесоохране́ние ср. лесаахо́ва, -вы ж., ахо́ва ле́су;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лейб-гва́рдыя, ‑і, ж.

Прывілеяванае войска ў шэрагу манархічных дзяржаў (першапачаткова — ахова манарха).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыбаахо́ва, ‑ы, ж.

Ахова рыбных запасаў у вадаёмах; органы, якія займаюцца гэтай аховай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проціпаве́траны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з варожай авіяцыяй і для абароны ад яе. Проціпаветраная ахова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасцяро́жка ’засцярога, абачлівасць’ (Нас., Бяльк.), пасце- рога ’перасцярога’ (ТС), пасцеражаваць ’пасцерагчы’ (Ян.). З польск. postroga ’лёгкая перасцярога, напамінанне’, ’апека, клопат, ахова’. Падобна чэш. postrahaахова’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здравоохране́ние ср. ахо́ва здаро́ўя;

отде́л здравоохране́ния аддзе́л ахо́вы здаро́ўя;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предохране́ние ср. засцяро́га, -гі ж.; (охрана) ахо́ва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цеплаізаля́цыя, ‑і, ж.

Ахова жылых, вытворчых і інш. збудаванняў, цеплаўстановак, трубаправодаў і пад. ад цеплавых уздзеянняў або цеплавых страт. Цеплаізаляцыя памяшкання. Цеплаізаляцыя трубаправода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оберега́ние ср. засцерага́нне, -ння ср., ахо́ўванне, -ння ср., ахо́ва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усенаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які належыць усяму народу, ахоплівае ўвесь народ. Усенароднае свята. Усенароднае сацыялістычнае спаборніцтва. // Такі, у якім удзельнічае ўвесь народ. Ахова прыроды — справа ўсенародная. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)