Марошка ’марошка прысадзістая, Rubus chamaemorus L.’ (Кіс., ТСБМ). Складае з рус. паўн. морошка ’тс’ адзін арэал. У рус. мове — з угра-фінскіх. Параўн. фін. muurain, muuran, мансі moraχ, moreχ, ханты mūreχ, нганас. muraʼka, энецк. maragga (Фасмер, 2, 658).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клум ’шум, тлум, турбота, чуткі’ (Нас., Гарэц., Мат. Маг., Юрч., Др.-Падб.). Талькі беларускае. Смал. клум ’мітусня, беганіна’, клуміць ’турбаваць, дурыць’ уключаецца ў беларускі арэал. Лічыцца пранікненнем з польск. tłum ’натоўп’, tłumić ’падаўляць’ (Фасмер, 2, 255). Параўн. клуміць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́мавіска, пры́мавіско, пры́мовіско ’прымаўка; прывычка паўтараць пэўныя словы, словазлучэнні і г. д.’ (Сл. ПЗБ, Скарбы), пры́мовыско ’мянушка’ (Клім.). Запазычана з польск. przymowisko ’прымаўка’ з пераносам націску на прэфікс, памянш. ад przymówka, аб чым сведчыць арэал распаўсюджвання лексем. Параўн. пры́маўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абры́да, абрыдзіць, гл. брыдота, брыдкі. Цікавым з’яўляецца арэал пашырэння гэтага слова. Параўн. укр. обридний, обрида, польск. obrzydzić, obrzydliwy, obrzydny, усх.-чэш. obřidlivý. У той жа час зыходнае слова мае агульнаславянскі і праславянскі характар. Эпіцэнтр распаўсюджання гэтай групы лексем выявіць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́шаць ’есці’ (Сл. паўн.-зах., Бяльк., Гарэц.). Укр. кушати, рус. кушать ’тс’, серб.-харв. ку̏шати ’каштаваць’, славен. kúšati ’тс’. Разарваны арэал распаўсюджання сведчыць аб праславянскім характары гэтага слова. Прасл. kusiti < гоц. kausjan (аблаўтная форма kiusan ’каштаваць’) (Мартынаў, Лекс. взаим., 7–72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верыдаваць ’вяршыць, кіраваць, выклікаючы незадавальненне асяроддзя’ (КТС, Р. Сабаленка). Укр. вередува́ти, рус. кур., арл., смал., кубан. вередова́ть ’праяўляць незадавальненне, быць капрызным, наравістым’. Дзеяслоў уваходзіць у руска-ўкраінскі моўны арэал; параўн. шматлікія дэрываты ад укр. веред, рус. вере́да, вред, якія ўзыходзяць да прасл. verdъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́нацька ’вунь там’ (Гарэц., Бяльк., Касп.), ву́нацкі ’тс’ (Нас.). Памяншальна-ласкальнае ўтварэнне ад вун, вуна, вунака; параўн. ту́тацька, ту́тацькі, змякчэнне, магчыма, экспрэсіўнага характару, аднак арэал распаўсюджання ўказвае на раён былога цокання; параўн. у інш. раёнах ту́така, ту́тачка, ту́тачкі, ту́тачы (Карскі 2-3, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кухта́ль ’удар кулаком’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Янк. БП, Некр.). Балтызм. Параўн. літ. káukštelėti ’стукнуць, цюкнуць’. Арэал распаўсюджання лексемы — практычна ўся беларуская тэрыторыя. Час пранікнення вельмі старажытны (да падзення дыфтонгаў). Бел. кухталь можа разглядацца як вынік уздзеяння балтыйскага субстрату.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысця́жка ’ворчык, прыпрэжка’ (Нас.; міёр., Жыв. НС), прысцяжня́к ’прыпрэжаны конь’ (Мат. Гом.), прісьціжнэ́й ’прыпрэжаны (пра каня)’ (Мат. Маг.). Арэал слова, пагранічны з рускай і ўкраінскай тэрыторыяй, сведчыць пра пранікненне з рус. пристя́жка ці ўкр. пристя́жка ’прыпрэжка’, якія ад пристегнуть (гл. Фасмер, 3, 366).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёдка ’холадна і вільготна’ (Бяльк., ТСБМ), ёдкі ’пранізліва халодны’ (напр., аб вадзе) (Мат. Гом.), ёдка ’балюча ад холаду; колкі мароз’ (Гарэц., Др.-Падб.). Арэал распаўсюджання — уласна беларускі (усходнія раёны). Рус. смал. ёдко ’холадна’. Ці не звязана з едкі < есці? Параўн. кусачы мароз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)