процізако́нны, ‑ая, ‑ае.

Які супярэчыць закону; незаконны. Процізаконная дзейнасць. Процізаконная аперацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэравасячэ́нне, ‑я, н.

Спец. Хірургічная аперацыя, звязаная з раскрыццём брушной поласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэса́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэсанта. Дэсантныя войскі. Дэсантная аперацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гінекалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гінекалогіі. Гінекалагічная аперацыя. Гінекалагічны інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыско́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дысконту. Дысконтны працэнт. Дысконтная аперацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэпара́цыяаперацыя’ (Сл. ПЗБ). З польск. reperacja ’рамонт; папраўка’. Перанос паводле гукавога і семантычнага падабенства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

астэатамі́я, ‑і, ж.

Спец. Аперацыя рассячэння косці з мэтай выпраўлення яе або падаўжэння.

[Ад грэч. osteon — косць і tome — рэзанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плацда́рм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прастора, на якой рыхтуецца і разгортваецца ваенная аперацыя.

2. Участак берага, на які высаджваюцца фарсіруючыя раку войскі.

3. перан. Зыходны пункт для чаго-н.

П. для далейшых разважанняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сячэ́нне, -я, н.

1. гл. сячы.

2. Паверхня, плоскасць, па якой што-н. рассечана, разрэзана.

Падоўжанае с.

С. карнізаў з мармуру.

С. электрычнага проваду.

Кесарава сячэннеаперацыя вымання плода шляхам разрэзу брушной сценкі і маткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інка́са, нескл., н.

Аперацыя атрымання грошай банкам па даручэнню даверніка і залічэнне іх на яго банкаўскі рахунак.

[Іт. incasso.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)