ацячы́, ацяку, ацячэш, ацячэ; ацячом, ацечаце, ацякуць; пр. ацёк, ацякла, ацякло; зак.

1. Апухнуць ад лішку вадкасці ў тканках. // Анямець ад парушэння кровазвароту (пра часткі цела); зацячы. Ад доўгага сядзення ацяклі, замлелі ногі. Гамолка.

2. Сцячы з чаго‑н. мокрага (пра вадкасць). Мокрая адзежа ацякла і правяла. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзеравяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Зрабіцца цвёрдым, як дрэва.

2. Страціць адчувальнасць; анямець, здранцвець. Калі Сымон сеў за стол, далоні яго не хацелі гнуцца, адзеравянелі ад сякеры. Чарнышэвіч.

3. перан. Стаць абыякавым да навакольнага. За гэты дзень, нават, праўдзівей сказаць, за гэтыя гадзіны, .. [Стафанковіч] атупеў, быццам адзеравянеў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змярцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць адчувальнасць, стаць мёртвым (пра клеткі, тканкі, часткі цела); здранцвець. [Міхась (устаючы):] А сапраўды, у мяне ўжо змярцвела адна нага. Козел.

2. перан. Стаць нерухомым пад уплывам чаго‑н.; анямець. Змярцвець ад страху. Змярцвець ад нечаканасці. // Апусцець, заціхнуць. І палёў змярцвелі гоні, Снег, бы посцілка, ляжыць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закля́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Абл. Анямець, здранцвець (пра рукі, ногі і пад.). Хутчэй інстынктыўна, чым свядома, я ўсхапіўся на ногі, каб пабегчы, нырнуць у гарод, і ў той жа момант паваліўся на зямлю — ад доўгага, нерухомага сядзення ў мяне закляклі ногі, і я не мог на іх стаяць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абамле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць прытомнасць. [Панас] змогся, страціў многа крыві і абамлеў ад голаду, холаду і страху. Колас. // Абмярцвець, анямець, збянтэжыцца ад нечаканага страху, здзіўлення і пад. Вось.. [хлопчык] падышоў зусім блізка і абамлеў ад страху і здзіўлення. Маўр.

2. Аб частках цела — знямець, здранцвець, зацячы. Ад нязручнага сядзення абамлела нага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памле́ць, ‑млее; ‑млеем, ‑млееце, ‑млеюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Аслабець, здранцвець, анямець (пра часткі цела). Дошкі.. [Люба] трымала рукамі, рукі памлелі, яна падпёрла дошкі галавой і плячыма. Чорны. Віця і Грыша ледзьве выбраліся з каляскі — памлелі ногі. Місько.

2. Страціць прытомнасць ад якога‑н. моцнага перажывання, пачуцця і пад. — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скава́цца, скуецца; зак.

1. Злучыцца пры дапамозе кавання.

2. перан. Пазбавіцца волі. Як на небе зара, ці як думка ў душы Не скуешся няволі ты [песня] путамі. Купала. // Страціць рухомасць; анямець. Апошні раз.. [Яніна] заснула не ведае і калі: хацела падымацца, бо пачало днець, а вочы скаваліся дрымотай... Кірэенка.

3. перан. Накрыцца лёдам, замерзнуць (пра раку, возера і пад.). Рэчка скавалася Лёдам крыштальным. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аслупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Знерухомець ад моцнага ўзрушэння; анямець ад здзіўлення і інш. Раптам Гарпіна схамянулася і ўся аслупянела ад здзіўлення — гэта ж па радыё называлі яе імя, звярталіся да яе! Краўчанка. Усхапіўшыся, ён [Вайцех] сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэдлікі пшаніцы, як толькі маглі. Пташнікаў. На дзядзьку-кухара глядзелі, Як бы яны [дзеці] аслупянелі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацячы́, ‑цячэ; пр. зацёк, ‑цякла, ‑ло; зак.

1. Трапіць, валіцца куды‑н. (пра што‑н. вадкае, цякучае). Вада зацякла за каўнер.

2. Намокнуць, праняцца чым‑н. вадкім, цякучым. Сцяна зацякла. Столь зацякла. // Запомніцца, напіцца (кроўю). Рана зацякла кроўю.

3. Анямець ад парушэння кровазвароту (пра часткі цела). — Змірышся, — думаў бай, — зацякуць ад скураных рамянёў рукі і ногі, сама папросішся... Даніленка. // Апухнуць, ацячы. Вока зацякло. Вывіхнутая нага зацякла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здранцвець, самлець, анямець, знямець, адзеравянець, апруцянець; замлець, занямець (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)