Ла́ддзя (зб.) ’дранікі’. З рус. оладьи. Да аладкі (гл.).

Ладдзя́ ’лодка з дошак’ (мядз., Нар. словатв.). Ст.-бел., ст.-рус. лодьж, ст.-слав. ладий (і больш рэдкае алдийліт. aldija, eldija ’човен’), прасл. oldbji ’човен’. Да лодка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́здрыкіаладкі, спечаныя з толькі што замешанага хлебнага цеста’ (Скарбы). Відаць, да пузды́р ’пухір’, параўн.: папячэ тых пуздрыкаў, яны такія наздраватыя (там жа); параўн., ад-нак, рус. пуздырять ’есці з прагнасцю’, якое Тапароў (Балтийские яз., 45) лічыць літуанізмам — літ. pūzras, pūzdras ’спарахнелае дрэва’. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пало́нік 1, ‑а, м.

Тое, што і апалонік ​1. Словы ветэрынара ўзрадавалі хлопцаў. Яны збегалі да сажалкі, накапалі чар вякоў, налавілі палонікаў. І жаўтароцік крыху пажвавеў. Сіняўскі.

пало́нік 2, ‑а, м.

Тое, што і апалонік ​2. Мужык узяў палонік, якім аладкі наліваюць, разоў дзесяць апусціў яго ў чыгунок, і той адразу апусцеў. Сергіевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дра́ны

1. прич. рва́ный, дра́ный;

2. прич. трёпанный, дра́ный;

1, 2 см. драць 1, 2;

3. прил. (о картофеле) тёртый;

~ныя ала́дкі — ола́дьи из тёртого карто́феля (драники)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́льхны

1. пу́хлый, по́лный;

~ныя ву́сны — пу́хлые гу́бы;

2. мя́гкий, пы́шный;

~ныя ала́дкі — мя́гкие (пы́шные) ола́дьи;

3. мя́гкий, пуши́стый;

п. снег — мя́гкий (пуши́стый) снег;

~ная зямля́ — мя́гкая земля́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Та́ранікіаладкі з бульбы, дранікі’ (Ян.), адз. л. та́ранік ’тс’, та́ранка ’бабка’ (Мат. Гом.), та́рнікіаладкі’ (Сцяшк.). Утворана ад та́раны ’цёрты на тарцы’ (навагр., З нар. сл.; Сцяшк. Сл.), гл. тарыць. Запрудскі (дыс., 112) параўноўвае з серб.-харв. тара̀на ’цёртае цеста’, макед. тарана ’сушаныя крупы з цеста і ежа з іх’ (відаць, памылкова, бо гэта балканскі турцызм з тур. tarhana ’тс’; Скок, 3, 444) і (з пытальнікам) рус. та́рань ’зброд, вырадкі’ (без пэўнай этымалогіі, гл. Фасмер, 4, 22); фармальна супадае з серб.-харв. та́рањ ’бандарны інструмент для стругання клёпак’, што, паводле Скока (3, 512), звязана з tr̥ti (тр̏ти), гл. церці. Магчыма, сюды і чэш. дыял. taraňa ’сухія грушы, размятыя ў малацэ’ (Махэк₂, 636: няясна). Незвычайная рэфлексацыя слова можа сведчыць пра польскі ўплыў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ёмка 1,

1. Прысл. да ёмкі.

2. безас. у знач. вык. Разм. Добра, зручна. Сядзець [Віктару], відаць, было не вельмі ёмка, і ён раз-пораз варочаўся, намагаўся вылезці з кажуха. Шамякін.

ёмка 2, ‑і, ДМ ёмцы; Р мн. ‑мак; ж.

Абл. Чапяла. Дзядзіна.. пякла аладкі, нервуючыся, бразгала праз меру моцна аб прыпечак ёмкаю і патэльняй. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падма́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падмазаць (у 1 знач.).

2. Тое, чым падмазваюць што‑н. Влінец быў халодны, ранішні, але Міця, мусіць, не да такіх прывык ў час валацужніцтва. Нават і падмазку з’еў, што трапілася з блінцом. Арочка. А то другі раз аладкі возьмецца [жонка] пячы... Скаварада нагрэлася, сіпіць на ўсю хату, а яна яе падмазкай мазь, мазь. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дына́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

1. Раздзел механікі, які вывучае рух цел, выкліканы ўздзеяннем на іх знешніх сіл. Законы дынамікі.

2. Стан руху, ход развіцця, змянення чаго‑н. Дынаміка гістарычных падзей. Дынаміка росту прадукцыйнасці працы. // перан. Рух, дзеянне. Багацце дынамікі ў драматычным творы. □ Маці аладкі пячэ. Бабка кароўку доіць. Тата хамут ладзіць. Цюцька брэша. Поўная дынаміка жыцця. Бядуля.

3. У музыцы — сіла гучання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́фа, ‑ы, ж.

1. Прадмет мэблі ў выглядзе высокай стаячай скрынкі з дзверцамі, які служыць для захоўвання чаго‑н. Тут [у святліцы] стаяла шафа, вялікі куфар, засланы белым абрусам, стол і нават некалькі крэслаў. Зарэцкі. Старая дастала з шафы слоік з маслам, аладкі, у шклянку наліла халоднага ўжо чаю. Мікуліч.

2. Прыстасаванне ў выглядзе скрынкі са створкай або дзверцамі, якое служыць для якіх‑н. мэт (сушкі, выпечкі і пад.). Сушыльная шафа. Выцяжная шафа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)