Адчэпна́е ’вымушаны выкуп’ (КЭС, лаг.). Гл. адчапіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адле́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.

Разм. Перастаць чапляцца, адчапіцца. [Малодка:] — Ахты, рагатун пракляты! Адлезь, табе кажу, а то, брат, поўху зловіш. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацерабі́цца, ацераблю́ся, ацярэ́бішся, ацярэ́біцца; зак.

1. Атрэсціся, ачысціцца ад чаго-н., што насела на адзенне.

А. ад саломы.

2. Пазбавіцца чаго-н.; адчапіцца ад каго-, чаго-н. (разм.).

Ад людскіх языкоў не ацярэбішся.

|| незак. ацярэ́блівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Адкара́скацца ’адчапіцца’, адкарастыцца (КТС, Янк. I), аткараскацца (Яруш.), оттараскатысь (Клім.) да караскацца ’карабкацца, чапляцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отвяза́ться

1. адвяза́цца, мног. паадвя́звацца;

2. перен., разг. (отделаться) адчапі́цца, адвяза́цца, адкара́скацца, адкасну́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Накара́скацца ’навязацца’ (кіраўск., Нар. сл.). Да караскацца ’карабкацца’ (гл.), аднак семантыка сведчыць аб сувязі з адна рукацца ’адвязацца, адчапіцца’, з якога, відаць, шляхам субстытуцыі суфіксаў і было ўтворана слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дёшево нареч. та́нна;

◊

дёшево и серди́то та́нна і до́бра;

дёшево отде́латься лёгка вы́круціцца (адчапі́цца), до́бра абысці́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчэ́плівацца несов.

1. (расцепляясь, отделяться) отцепля́ться;

2. перен. отцепля́ться, отде́лываться, отвя́зываться; отстава́ть;

1, 2 см. адчапі́цца;

3. страд. отцепля́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкаса́цца, ‑аецца; зак.

1. Адвярнуцца, апусціцца (пра адзенне). Рукавы адкасаліся.

2. перан.; ад каго-чаго. Вызваліцца, пазбавіцца ад чаго‑н. дакучлівага, непатрэбнага; адчапіцца. [Ратушняк] баяўся заснуць, але, каб адкасаўся сон, трэба было злазіць з саней і ісці ззаду. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпадня́цца, ‑паднімуся, ‑паднімешся, ‑паднімецца і ‑падымуся, ‑падымешся, ‑паднімецца; зак.

Трохі, злёгку падняцца. [Тэлефаніст] зачапіўся палою за сухі корань быльніку і, каб адчапіцца, чуць-чуць прыпадняўся. Чорны. Інстынктыўна засланіў кулакамі пабітае месца на твары, і локці мае механічна прыпадняліся. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)