уверну́ться
1. (отклониться) адхіну́цца, адхілі́цца; ухілі́цца;
уверну́ться от уда́ра адхіну́цца (адхілі́цца, ухілі́цца) ад уда́ру;
2. перен. (избегнуть), разг. вы́круціцца, ухілі́цца, уні́кнуць, пазбе́гнуць;
уверну́ться от прямо́го отве́та ухілі́цца ад шчы́рага адка́зу;
3. (завернуться во что-л.) разг. укруці́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
збі́цца¹, саб’ю́ся, саб’е́шся, саб’е́цца; саб’ёмся, саб’яце́ся, саб’ю́цца; збіўся, збілася; збі́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ссунуцца з патрэбнага месца.
Шапка збілася набок.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаптацца, скрывіцца.
Абцасы збіліся.
3. з чаго і без дап. Адхіліцца ад правільнага шляху, ад правільнага ходу думкі; памыліцца.
З. з дарогі.
З. ў паказаннях (дапусціць супярэчнасць). З. пры лічэнні.
◊
Збіцца з ног (разм.) — вельмі стаміцца ад беганіны, клопатаў.
|| незак. збіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адхіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Адхіліцца, адсланіцца (пра тое, што захінае). Папера адхінулася, і я ўбачыў, як у вялікіх чорных вачах дзяўчынкі з’явіўся жах, а рукі ў яе задрыжалі. Карпюк. Вось-вось зараз адхінецца фіранка і за ёю з’явіцца Зіна. Асіпенка.
2. Падацца ўбок, адступіцца, адхіліцца ад чаго‑н.; адарвацца. Рыбкін адхінуўся ад спінкі крэсла, сеў прама і вольна. Гамолка. Спалоханы машыніст адхінуўся ад акна, жорстка схапіў.. [Ірыніну] руку. Лынькоў. [Каця] палажыла Гарбачэню руку на плячо і, як малое дзіця, якое апяклося аб шкло лямпы, адхінулася ад яго. Гурскі.
3. перан. Адступіцца, адмовіцца ад каго‑, чаго‑н. Адам Блецька адчуў усёй сваёй істотай, што Гальвас, як ад чаго агіднага, адхінуўся ад яго. Чорны.
4. перан. Адлучыцца, адысці на кароткі час. Адхінуцца на хвілінку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адхіле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адхіляць — адхіліць і адхіляцца — адхіліцца.
2. Адступленне ад чаго‑н., неадпаведнасць чаму‑н., розніца ў параўнанні з чым‑н. Адхіленне ад правіл. Адхіленні ад нормаў. □ Гэта была, без малога, простая лінія. Было адно нязначнае адхіленне ўбок, якога можна не браць на ўвагу. Лінія была якраз на захад. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отвле́чься
1. (в сторону) адхілі́цца;
2. (абстрагироваться) адцягну́цца, абстрагава́цца; (не принять во внимание) пакі́нуць у баку́ (што), не ўзя́ць пад ува́гу (чаго).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
посторони́ться сов. саступі́ць убо́к, саступі́ць з даро́гі; адступі́цца (адступі́ць) убо́к; адысці́ся (адысці́) убо́к; (свернуть с дороги) збо́чыць; адхіну́цца; адхілі́цца;
посторони́сь! адхіні́ся!, набо́к!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адхісну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Рэзка падацца ўбок; адхіліцца. — Не трэба гэтага, Мартын! — устрывожана сказала Аўгіня. І ўсім целам адхіснулася ад яго, каб вызваліцца з яго рук. Колас. [Параска] адхіснулася ад акна і стаілася за сцяною. Лобан.
2. перан. Адступіцца, рашуча адмовіцца ад каго‑, чаго‑н. Хай бы хоць што-кольвек было ў .. [Косціка] Станіслававага, .. [Галя] б не адвярнулася, не адхіснулася б ад яго. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ухілі́цца, ухілюся, ухілішся, ухіліцца; зак.
1. Адхіліцца ўбок, адхіснуцца. Жаўнер, на якога замахнуўся дзед, пабялеў, як палатно, і падаўся крута ўбок, каб ухіліцца ад сякеры. Колас.
2. Звярнуць, павярнуць у якім‑н. напрамку. [Сцяпанаў:] — Вяртаючыся дамоў, я знарок ухіліўся ад курсу ў правы бок. Алешка.
3. перан. Адысці, адхіліцца ад чаго‑н. асноўнага, першапачатковага. [Клёст:] — Э, сябры мае мілыя, ды мы ж ад тэмы ўхіліліся! Вася, налівай. Зробім яшчэ па адной. Шашкоў.
4. перан. Пазбавіцца ад чаго‑н. Міхал ідзе ды йдзе ў абходы, І не ўхілішся ад шкоды: То дуб ссякуць, бярозу зваляць. Колас. Нават самаму вопытнаму драматургу вельмі цяжка ўхіліцца ад памылак «тэхнічнага» характару. Ярош.
5. перан. Адмовіцца, устрымацца ад якіх‑н. учынкаў, дзеянняў. Няхай сабе і ноч ідзе, Не ўхілюся ад сустрэчы З усім, што прыйдзе да мяне. Буйло. Мне ўхіліцца б лепш тады адразу і ад спрэчак, і ад вашых спраў. Русецкі. // Пазбегнуць прамых, адкрытых выказванняў, меркаванняў. — А хіба мы з табой адны на свеце? — спытаўся я, каб ухіліцца ад адказу. Гарбук. — Дзе ж ты быў? — спытала маці. — Ды так, хадзіў поле аглядаць, сенажаці, — ухіліўся.. [Андрэй] ад прамога адказу. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отверну́ться
1. (отвинтиться) адкруці́цца, мног. падкру́чвацца;
2. (повернуть своё лицо в другую сторону) адвярну́цца, мног. паадваро́чвацца;
3. (откинуться) адхілі́цца, мног. паадхіля́цца, адхіну́цца, мног. паадхіна́цца;
4. перен. (от кого-, чего-л.) адвярну́цца, мног. паадваро́чвацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адхіле́нне ср.
1. отклоне́ние;
2. отстране́ние;
3. отведе́ние;
4. отгиба́ние;
5. отклоне́ние;
1-5 см. адхілі́ць 1-3, 5, 7;
6. отклоне́ние;
7. отклоне́ние, уклоне́ние;
8. уклоне́ние;
9. отклоне́ние, уклоне́ние;
6-9 см. адхілі́цца 1-3, 6;
10. астр. возмуще́ние;
а. нябе́сных цел — возмуще́ние небе́сных тел
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)