адхілі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адхілю́ся адхі́лімся
2-я ас. адхі́лішся адхі́ліцеся
3-я ас. адхі́ліцца адхі́ляцца
Прошлы час
м. адхілі́ўся адхілі́ліся
ж. адхілі́лася
н. адхілі́лася
Загадны лад
2-я ас. адхілі́ся адхілі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адхілі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адхілі́цца, -хілю́ся, -хі́лішся, -хі́ліцца; зак.

1. Падацца ўбок, адвярнуцца.

Адхілілася кабета і выцерла заплаканыя вочы.

2. Адысці ад прамога маршруту, збіцца.

А. ўбок і заблудзіцца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адгарнуцца, адсланіцца.

Заслона адхілілася.

4. перан. Перакінуць увагу на што-н. іншае.

Важна, каб не а. ад галоўнага.

|| незак. адхіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. адхіле́нне, -я, н.

А. ад нормы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхілі́цца сов.

1. (наклониться в сторону) отклони́ться;

стрэ́лка ~лі́лася — стре́лка отклони́лась;

2. (сбиться, отойти от прямого направления) отклони́ться, уклони́ться;

мы ~лі́ліся ў бок ле́су — мы отклони́лись (уклони́лись) в сто́рону ле́са;

3. отодви́нуться, отстрани́ться, уклони́ться;

а. ад уда́ру — отстрани́ться (уклони́ться) от уда́ра;

4. (про что-л. прислонённое) отслони́ться;

5. отогну́ться, отверну́ться;

ко́ўдра ~лі́лася — одея́ло отогну́лось (отверну́лось);

6. (отвлечься в изложении) отклони́ться, уклони́ться, отойти́;

а. ад тэ́мы — отклони́ться (уклони́ться, отойти́) от те́мы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адхілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.

1. Падацца, нахіліцца ўбок; адхінуцца. Бацюшка адхіліўся ў другі бок і, каб не прыкмеціў Пётра, перажагнаўся. Чарот.

2. Збіцца, адысці ад прамога кірунку, ухіліцца ад галоўнага. — Куды ж мы адхіліліся? Дзе ж тут гумно? — раздумліва спытаў Лясніцкі. Шамякін. За гэту бамбёжку Косця атрымаў ад.. начальства вымову — ён адхіліўся ад маршруту. Навуменка.

3. Адгарнуцца, адсланіцца. Пачуліся крокі. Фіранка адхілілася, і ў бакоўку глянула гаспадыня. Пестрак.

4. перан. Пакінуць займацца чым‑н., думаць, гаварыць пра што‑н., перакінуўшы ўвагу на што‑н. іншае, заняўшыся чым‑н. іншым; адысці ўбок. Ну, не буду вам расказваць пра тыя дзівы, якія я ўбачыў назаўтра, бо тады я адхілюся ў бок ад галоўнага. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отклони́ться адхілі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отслони́ться адхілі́цца, адхіну́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отстрани́ться

1. адхілі́цца;

2. (уклониться) адхілі́цца, стаць у баку́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отпря́нуть сов. адско́чыць, адхіну́цца, адхілі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отшатну́ться прям., перен. адхісну́цца, адхілі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адхіля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да адхіліцца.

2. Зал. да адхіляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)