адбо́й, -бо́ю, м.

1. гл. адбіць.

2. Сігнал (першапачаткова барабанны), які апавяшчае аб заканчэнні чаго-н.

А. паветранай трывогі.

3. перан. Перапынак у працы, дзеянні; спачын.

Біць (даць) адбой (таксама перан.: адмаўляцца ад свайго рашэння, думкі).

Адбою няма (не будзе) ад каго-чаго (разм.) — вельмі многа каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отреша́ться

1. вызваля́цца; адмаўля́цца; см. отреши́ться;

2. страд. адхіля́цца, вызваля́цца, зніма́цца (з чаго); см. отреша́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кіда́цца ’кідацца, мітусліва рухацца’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Касп.), ’жыць у беднасці, горы, перабівацца’ (ТСБМ, Шат., Жд. 2), ’адмаўляцца, цурацца’ (Нас.). Гл. кідаць.

Кідацца ’гадавацца (пра свіней)’ (Нар. словатв.). Параўн. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ахвярава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак.

1. каго-што. Прынесці (прыносіць) у дар, бязвыплатна зрабіць (рабіць) уклады куды-н.

А. грошы.

2. кім-чым. Не пашкадаваць (не шкадаваць) каго-, чаго-н., адмовіцца (адмаўляцца) ад каго-, чаго-н.

А. здароўем.

А. ферзя.

|| незак. таксама ахвяро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ахвярава́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поступа́ться несов. (чем-л.) адмаўля́цца (ад чаго), уступа́ць (у чым, што); адступа́цца (ад чаго), перапуска́ць (што, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адві́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Ухіляцца, адмаўляцца ад чаго‑н. з дапамогай хітрыкаў. [Стражнік:] — Прызнавайся, Раман, нечага адвільваць. Што ты чуў? Колас. Пакуль галасаваць, ці за таго, ці за другога — ужо было вырашана. — І што б там ні стала — Яўгена! — Няма там чаго адвільваць! Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Узмахам адагнаць ад сябе каго-, што-н.

А. ад мух.

2. Махнуць рукой у знак пратэсту, нязгоды з чым-н.

3. перан. Адмовіцца рабіць што-н., не жадаючы разабрацца ў справе (разм.).

А. ад таго, што было.

А. ад вырашэння пытанняў.

|| незак. адма́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

А. рукамі і нагамі (наадрэз адмаўляцца ад каго-, чаго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Арганізавана спыняць працу з мэтай дамагчыся ад капіталістычных прадпрыемцаў або ўрада задавальнення эканамічных або палітычных патрабаванняў. Той самай зімы, пад вясну, на хімічнай фабрыцы, у горадзе, баставалі рабочыя. Чорны. // перан. Разм. Выказваючы сваё незадавальненне чым‑н., адмаўляцца ад ўдзелу ў якой‑н. рабоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбры́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Брыкацца, адбіваючыся ад каго‑, чаго‑н. Вася адбрыкваецца, выкручваецца, але ўстаць не можа. Рунец.

2. перан. Настойліва адмаўляцца ад чаго‑н. непажаданага. [Асмалоўскі:] — От я і кажу, што так далей працаваць нельга. Няма чаго адбрыквацца. Возьмемся за справу, скосім і ўбяром луг, а там — і за жніво. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отвраща́ться уст.

1. (отворачиваться в сторону) адваро́чвацца;

2. перен. (отказываться, отступаться) адмаўля́цца, адступа́цца; см. отврати́ться;

3. страд. адваро́чвацца; адхіля́цца, адво́дзіцца; см. отвраща́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)