нагле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца і наглядзе́цца, -джу́ся, -дзі́шся, -дзі́цца; -дзі́мся, -ледзіце́ся, -дзя́цца; зак.
1. Уволю паглядзець.
Дзяўчына не магла н. ў люстэрка.
Н. адзін на аднаго.
2. Паглядзець, убачыць многа чаго-н.; убачыць не адзін раз што-н.
Н. за доўгае жыццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ра́заваць ’рабіць адзін раз’ (Янк. 3.), разова́ты ’баранаваць (адзін раз)’ (кам., ЖНС). Ад раз (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разко́м ’разам, сумесна’, ’за адзін раз’ (Нас.), ’разам’ (ТС), рус. дыял. разко́м ’разам, за адзін раз’, ’без прамаруджвання’, укр. разко́м ’разам’, ’за адзін прыём’. Ад раз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
удо́й, -ю, мн. -і, -яў, м.
1. Колькасць малака, надоенага за адзін раз або за які-н. перыяд часу.
Сутачны ў.
Павысіць удоі.
2. Тое, што і даенне.
Малако вячэрняга ўдою.
|| прым. удо́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аднаразо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца, або ўтвараецца адзін раз; аднакратны. Аднаразовая выплата.
2. Сапраўдны для выкарыстання толькі адзін раз. Аднаразовы пропуск.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разо́ўка ’мука грубага памолу’ (Сл. ПЗБ), ’мука з абдзіранага зерня’ (Сцяшк.), ’сорт пшанічнай мукі’ (Ян.), разо́вы ’буйна змолаты’ (Сл. ПЗБ), укр. разо́вка ’груба змолатая мука’, разо́ви́й ’хлеб з мукі грубага памолу’, польск. razować ’малоць збожжа на муку’, razowy ’адзін раз змолатая мука’, ’хлеб з разовай мукі’. Ад раз ’адзін’, паколькі разовай называлі муку, якую малолі толькі адзін раз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
алімпі́йскі, -ая, -ае; гл. алімп, алімпіяда.
○
Алімпійскія гульні — усенародныя гульні ў Старажытнай Грэцыі ў гонар бога Зеўса, якія наладжваліся адзін раз у 4 гады паблізу Алімпіі, а таксама сучасныя міжнародныя спаборніцтвы па ўсіх асноўных відах спорту.
◊
Алімпійскі спакой — велічны, непарушны, поўны спакой.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
като́ры, -ая, -ае, займ.
1. пыт. і адносны. Які іменна, які з некалькіх, які па парадку.
К. сыну год? К. раз едзеш у Полацк? Вазьмі касу, каторай учора касіў.
2. неазнач. Не першы, не адзін, а некалькі.
К. раз іду я гэтым лесам.
К. год чакаем сына на пабыўку.
К. час няма добрага надвор’я.
3. неазнач., часцей мн. Іншыя, некаторыя (разм.).
Каторыя ўжо прыехалі, а каторыя яшчэ ў дарозе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. Мераючы, адзначыць або аддзяліць пэўную колькасць чаго-н.
А. паўтара метра сукна.
Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж (прыказка).
2. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць (разм.).
Адмераў пятнаццаць кіламетраў.
|| незак. адме́рваць, -аю, -аеш, -ае і адмяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ра́зік ’малады парастак, атожылак’ (ТС). Ад рэзаць, параўн. раз ’адзін’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)