тарпедава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.

1. Атакаваць тарпедаю; паразіць (паражаць) тарпедаю.

2. Спец. Узарваць (узрываць) зарад выбухнога рэчыва ў буравой свідравіне для расшырэння яе і павышэння адданы пласта.

3. перан. Падарваць (падрываць), парушыць (парушаць) знутры. Тарпедаваць дагавор аб раззбраенні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзві́жнік, ‑а, м.

1. Чалавек, які ў імя служэння богу падвяргае сябе доўгім малітвам і посту; аскет. Хрысціянску падзвіжнік.

2. Самаадданы працаўнік. Нястомны і вялікі падзвіжнік,.. [Чорны] і ў апошнюю хвіліну жыцця застаўся велічным у сваёй .. сціпласці. Вітка. // чаго. Актыўны, адданы грамадскі дзеяч. Падзвіжнік навукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разама́ра ’неахайны чалавек; пудзіла’ (Нас., Гарэц. 1). Паводле Насовіча (там жа), ад размара́ць (гл. мара́ць ’пэцкаць’), што выклікае словаўтваральныя цяжкасці; хутчэй, да ма́ра ’прывід, страшыдла, пачвара’ (гл. мара́1) з узмацняльнай прыстаўкай раз(а)‑ (гл. раз-), параўн. разне́слух ’вялікі неслух’ (Нас.), раздо́бры ’вельмі добры’, раздаўны́м даўно́ ’вельмі даўно’. Не вельмі ясныя адносіны да чэш., славац. rozmar ’капрыз, настрой’, што параўноўваецца з польск. rozmarzonyадданы марам, летуценнік’ (Махэк₂, 520), тады да mara ’летуценне’ (гл. ма́ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчы́ры, -ая, -ае.

1. Які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, адкрыты.

Ш. чалавек.

Шчырае прызнанне.

Гаварыць шчыра (прысл.). Сказаць ад шчырага сэрца.

2. Задушэўны, інтымны.

Шчырая размова.

3. Сардэчны, душэўны.

Шчырая сяброўка.

4. Пазбаўлены прытворства.

Шчырае шкадаванне.

5. Старанны; верны, адданы, заўзяты.

Шчырая праца.

Ш. змагар за светлую будучыню.

Ш. следапыт.

6. Просты, даверлівы.

Ш. чалавек усяму верыць.

7. Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес, бор); без дамешак, прымесей.

Ш. бор.

Шчырае золата.

Шчырая праўда — сама праўда.

|| наз. шчы́расць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрыёт, ‑а, М ‑ёце, м.

Той, хто любіць сваю радзіму, свой народ і гатовы для іх на подзвігі. [Атрад] складаўся спачатку толькі з невялікай групы патрыётаў. Брыль. Разам з партызанамі з усімі воінскімі ўшанаваннямі быў пахаваны Цімох Гаравы, слаўны патрыёт сваёй Радзімы. Шчарбатаў. // перан.; чаго. Той, хто шчыра адданы якой‑н. справе, горача любіць што‑н. [Булай:] — Так, трэба быць патрыётам свайго калектыву, хварэць душой за яго справы. Шыцік.

[Ад грэч. patriōtēs — зямляк, суайчыннік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́рный

1. (правильный) пра́вільны, слу́шны; (точный) дакла́дны;

ве́рное реше́ние зада́чи праві́льнае рашэ́нне зада́чы;

ве́рный перево́д пра́вільны (дакла́дны) перакла́д;

2. (надёжный) надзе́йны, пэ́ўны;

ве́рная опо́ра надзе́йная (пэ́ўная) апо́ра;

ве́рное сре́дство надзе́йны (пэ́ўны) сро́дак;

3. (преданный) ве́рны, адда́ны;

ве́рный друг ве́рны (адда́ны) ся́бар;

ве́рный своему́ сло́ву ве́рны свайму́ сло́ву;

4. (несомненный) пэ́ўны; (неизбежный) неміну́чы, непазбе́жны;

ве́рная смерть пэ́ўная (неміну́чая, непазбе́жная) смерць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяржа́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзяржавы, належыць ёй. Дзяржаўны лад. Дзяржаўны герб. Дзяржаўная мова. Дзяржаўная граніца. Дзяржаўны запаведнік. // Здольны аказаць уплыў на ход справы ў дзяржаве. [Верамейчык] павінен вырашаць задачу дзяржаўнай важнасці — знайсці магчымасць рэзкага ўздыму ўраджаю за адзін год. Дуброўскі. // Звязаны з кіраваннем дзяржавай. Дзяржаўны дзеяч. □ Кацярына .. — сапраўды дзяржаўны чалавек, чалавек шырокіх палітычных гарызонтаў, бязмежна адданы непераможнай справе партыі, справе камунізма. Бярозкін.

•••

Дзяржаўнае права гл. права.

Дзяржаўны крэдыт гл. крэдыт.

Дзяржаўным экзамены гл. экзамен.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сібе́рны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Крайне суровы; бязлітасны, жорсткі. Сіберны чалавек. Сіберны характар. □ Бялявыя вусы з рыжым адлівам былі заядла падкручаны. Ён сіберным вокам ласкавага бацькі акідаў адданы пад яго апеку і ахову горад: ці няма дзе чаго крамольнага або проста непатрэбнага. Караткевіч.

2. Вельмі моцны, рэзкі, люты (пра вецер, мароз і пад.). Сіберны мароз. □ Быў сіберны холад, і людзі часта прыбягалі пагрэцца ў кацельную. Лынькоў. Не магу я, кволая дзяўчына, Сцюжай гэтакай ісці палямі Над сібернымі вятрамі. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́ры, ‑ая, ‑ае.

1. Азлоблены, гнеўны, раз’юшаны. Яшчэ і папы тады, ярыя такія, старарэжымныя, былі, і а імі трэба было вытрымаць добрую сутычку. Ермаловіч.

2. Празмерны ў сваім праяўленні; вельмі моцны. Ты толькі ў заўтрашняе глянь! Узнятая напорам ярым, увесь свет калгасная ралля да іншых дзён вядзе, таварыш! Дудар. У гневе ярай бітвы Я перамог амаль. Караткевіч.

3. Поўнасцю адданы чаму‑н. (якой‑н. справе, занятку і пад.). Яры рэакцыянер. Яры манархіст. □ Права народнай гаворкі на ўжыванне ў царкве не маглі адмаўляць самыя ярыя паборнікі царкоўнаславяншчыны і старыны. Шакун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верне́е сравнит. ст.

1. нареч. правільне́й, дакла́дней, вярне́й, больш пра́вільна (дакла́дна, надзе́йна, пэ́ўна, адда́на); см. ве́рно;

2. прил. правільне́йшы, вярне́йшы, больш пра́вільны (ве́рны, дакла́дны, надзе́йны, пэ́ўны, адда́ны); см. ве́рный;

3. вводн. сл. праўдзі́вей;

верне́е говоря́ праўдзі́вей ка́жучы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)