заплы́сці¹, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ыві́; зак.

1. Плывучы, трапіць куды-н., за што-н.

З. за буёк.

2. Плывучы, аддаліцца.

Далёка з.

|| незак. заплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адступі́цца, -туплю́ся, -ту́пішся, -ту́піцца; зак., ад каго-чаго (разм.).

1. Ступіўшы адзін або некалькі крокаў назад, убок, аддаліцца ад каго-, чаго-н.; адступіць.

А. некалькі крокаў ад брамы.

2. Саступіўшы ўбок, перастаць засланяць дарогу, святло.

Адступіўся ад акна.

3. перан. Адмовіцца ад чаго-н., перастаць адстойваць што-н.

А. ад сваіх намераў.

4. перан. Перастаць мець зносіны з кім-н., адвярнуцца ад каго-н.; адкаснуцца, адчапіцца.

Усе адступіліся ад яго.

Адступіся ты ўжо!

5. Адысці, аддаліцца ад першакрыніцы, ісціны і пад.

Не а. ад праўды ні на крок.

|| незак. адступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адагна́цца, адганю́ся, адго́нішся, адго́ніцца; адгані́ся; зак.

1. Адагнаць каго-н., прымусіць пайсці прэч.

Дзеці лезуць да машыны — не а.

2. Гонячы (жывёлу), аддаліцца, адысці куды-н.

Пастух адагнаўся са статкам на два кіламетры ад вёскі.

|| незак. адганя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак.

Рухаючыся паўзком, аддаліцца ад чаго‑н., заняць новае месца. Тоня адпаўзла за яліну і нарыхтавалася да бою. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адляце́цца, ‑ляціцца; зак.

1. Летучы, перамясціцца, аддаліцца на пэўную адлегласць. [Бацька:] — [Каршачок] адляціцца ад нас далёка наперад і сядзе на тэлеграфны слуп. Чорны.

2. Адскочыць, адкінуцца ад моцнага ўдару, штуршка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад’е́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.

1. Паехаўшы, аддаліцца на нейкую адлегласць.

А. ад сяла кіламетраў пяць.

2. Паехаць куды-н., пакінуць дом (горад, вёску і пад.).

А. на поўнач.

3. Зрушыцца з месца, адсунуцца, перастаць шчыльна прылягаць (разм.).

Засаўка ад’ехала.

|| незак. ад’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удали́ться сов.

1. (отдалиться) аддалі́цца; (отклониться — ещё) адхілі́цца; (уединиться — ещё) адасо́біцца;

удали́ться от до́ма аддалі́цца ад до́ма;

удали́ться от те́мы перен. аддалі́цца (адхілі́цца) ад тэ́мы;

удали́ться от люде́й аддалі́цца (адасо́біцца) ад людзе́й;

2. (уйти) пайсці́; (выйти) вы́йсці; (отойти) адысці́; адысці́ся; (сойти) сысці́; (направиться) накірава́цца, пада́цца; (исчезнуть) зні́кнуць; (покинуть) пакі́нуць;

удали́ться в свою́ ко́мнату пайсці́ (накірава́цца) у свой пако́й;

удали́ться на поко́й адысці́ на спачы́нак;

навсегда́ удали́ться и́з дому назаўсёды пайсці́ (сысці́) з до́му, назаўсёды пакі́нуць дом;

удали́ться из по́ля зре́ния вы́йсці (зні́кнуць) з по́ля зро́ку;

удали́ться с трибу́ны сысці́ з трыбу́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аджа́цца, адажнуся, адажнешся, адажнецца; зак.

1. Скончыць жніво.

2. Жнучы, аддаліцца ад каго‑, чаго‑н. Ціток з Параскай аджаліся крокаў на дваццаць уперад, і можна ўжо было без асаблівай асцярогі гаварыць што хочаш. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддаля́цца несов.

1. отдаля́ться, удаля́ться;

2. перен. отдаля́ться, отклоня́ться;

1, 2 см. аддалі́цца;

3. страд. отдаля́ться; удаля́ться; отта́лкиваться; см. аддаля́ць 1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адысці́ся, адыдуся, адыдзешся, адыдзецца; пр. адышоўся, ‑шлася, ‑шлося; заг. адыдзіся; зак.

Ідучы, аддаліцца ад якога‑н. месца. Лявонка пачаў збіраць ягады і не заўважыў, як адышоўся ў бок ад статка. Шуцько. Стары паказаў мне месца, дзе сесці, а сам адышоўся крокаў за дваццаць і таксама сеў. Ляўданскі. // Перамясціцца, аддаліцца (аб падзеях, з’явах прыроды і пад.). За дзень вайна адышлася далёка наперад. Чорны. // перан. Прайсці новы этап, падняцца ў якіх‑н. адносінах на вышэйшую ступень. [Лабановічу] вельмі падабаліся такія гутаркі з гэтымі простымі людзьмі, якія яшчэ так мала адышліся ад часоў першапачатковай людской культуры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)