засла́ць¹, зашлю́, зашле́ш, зашле́; зашлём, зашляце́, зашлю́ць; зашлі́; засла́ны; зак., каго-што.
1. Адаслаць далёка ці не па прызначэнні.
З. на край свету.
2. Паслаць з якой-н. скрытай, тайнай мэтай.
З. агентаў.
3. Адправіць, пераслаць каму-н., цераз каго-н. (разм.).
З. гасцінцы родным цераз знаёмага.
|| незак. засыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. засы́лка, -і, ДМ -лцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адпра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак.
1. каго-што. Паслаць, адаслаць, накіраваць.
А. дзяцей у школу.
А. пасылку.
А. студэнтаў на ўборку ўраджаю.
2. Адпусціць, вызваліць ад якіх-н. абавязкаў.
А. па дамах.
А. на пенсію.
3. што. Даць распараджэнне, сігнал на адпраўку, дазволіць адпраўку чаго-н.
А. цягнік.
А. калону машын.
4. Не згадзіцца прыняць.
А. на дапрацоўку.
5. Адслужыць набажэнства.
А. імшу.
|| незак. адпраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. адпраўле́нне, -я, н. і адпра́ўка, -і, ДМ -ра́ўцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усла́ть сов.
1. (послав, удалить) пасла́ць; (выслать) вы́слаць, мног. павысыла́ць; (отослать) адасла́ць, мног. паадсыла́ць; (заслать) засла́ць, мног. пазасыла́ць; (сослать) сасла́ць, мног. пассыла́ць;
2. (послать за чем-л.) разг. пасла́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
збыць, збуду, збудзеш, збудзе; пр. збыў, ‑ла, ‑ло; зак., каго-што.
1. Знайшоўшы пакупніка, прадаць што‑н. Збыць тавар. □ Маці спраў весці не ўмела, і ў мінулым годзе запушчаную і ўшчэнт разбураную гаспадарку прыйшлося збыць. Васілевіч. [Вятрак] не мог задаволіць патрэб вялікай гаспадаркі, і людзі, нагараваўшыся з ім, збылі яго амаль за нішто. Ракітны.
2. Разм. Прыладзіць, адаслаць куды‑н., стараючыся пазбавіцца ад каго‑н. Цяпер ужо здагадалася Зося: значыцца, гаспадыня хоча яе збыць на гэты час? Чорны. — Ды гэтак дзед захоча сабе маладую жонку ўзяць, балазе трапляецца выпадак збыць старую... Васілевіч. // Вызваліцца ад чаго‑н. непрыемнага, непатрэбнага. Збыць клопат. Збыць бяду з галавы.
•••
Збыць з рук — пазбавіцца ад каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыёмнік, ‑а, м.
1. Апарат для прыёму сігналаў, мовы, музыкі, адбіткаў, які выкарыстоўваецца ў электрасувязі, радыётэхніцы, тэлемеханіцы. Прыёмнік электрамагнітных хваль. Шумавы прыёмнік. // Апарат для прыёму радыёвяшчальных перадач; радыёпрыёмнік. Транзістарны прыёмнік. □ Ледзь чутна гучэла прыгожая музыка — працаваў прыёмнік. Шамякін. [Надзя:] — У яе няма ніякага радыё. Дык Міколка аддае свой старэнькі прыёмнік. Хомчанка.
2. Прыстасаванне для прыёму, збірання чаго‑н. Прыёмнік для сцёкавых вод. □ Праз нейкі час пачалі балець плечы, лёгкая драўляная лапата рабілася ўсё цяжэйшай і цяжэйшай, а ў прыёмнік транспарцёра ішоў ужо не такі густы струмень. Дамашэвіч.
3. Установа, якая часова прымае каго‑н. для далейшага размеркавання. Дзіцячы прыёмнік. Вайсковы прыёмнік. □ — Ізаляваць хіба яго [Андрэя Андрэевіча], адаслаць на прыёмнік, няхай на Салаўкі зноў... Лынькоў.
•••
Дэтэктарны прыёмнік — самы просты радыёпрыёмнік, звычайна з крышталічным дэтэктарам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., каго-што.
1. Накіраваць, адаслаць каго‑н. куды‑н. У тую ж ноч палонных салдат і афіцэраў.. пад канвоем конных чырвонаармейцаў.. адправілі ў вёску Высокая Рудня. Колас. Пасля ранення.. [Міхала] перапраўлялі на партызанскі аэрадром, каб адправіць на Вялікую зямлю. Карпаў. // Справіць провады каму‑н., развітацца з ім; справіць вяселле. Адправіць навабранцаў у армію. Адправіць замуж. Адправіць у падарожжа. // Паслаць каго‑н. куды‑н., каб пазбавіцца яго прысутнасці; адпусціць. [Ніна:] — Мясцовых адправілі па дамах, а параненых прафесар забраў да сябе на кватэру. Мікуліч. [Алешын:] Адзіны выхад іх [жанчын і дзяцей] ад смерці збавіць — У час зацішша з крэпасці адправіць. Бачыла.
2. Звольніць каго‑н. з работы; вызваліць ад якіх‑н. абавязкаў. Адправіць на пенсію. □ ...Ужо з дзіцем ты лішняя ў хаце; На службе цябе разлічылі, адправілі — .. Не стала там хлеба дзіцяці. Купала.
3. Даць сігнал на адпраўку; дазволіць адпраўку. І я на таго чалавека крыўдую, Што некалі рана адправіў цягнік. Ляпёшкін.
4. Паслаць карэспандэнцыю, пасылку і пад. Адправіць тэлеграму. □ Апоўдні [Заранік] схадзіў у Старыцу на пошту і адправіў пакет у Мінск. Хадкевіч.
5. Не згадзіцца прыняць.
6. Адслужыць набажэнства. Адправіць імшу.
•••
Адправіць на той свет — забіць, давесці да смерці, загубіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)