футрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
1. У тэхніцы — рабіць абліцоўванне металургічных печаў, агрэгатаў і пад. вогнетрывалымі, а таксама хімічна стойкімі матэрыяламі. Футраваць трубу.
2. У кравецкай справе — падшываць футрам што‑н.
3. У сталярскай справе — абшываць дошкамі, абшалёўваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перешива́ть несов.
1. (всё, многое) шыць;
2. (заново) перашыва́ць;
3. (обшивать заново досками и т. п.) абшыва́ць на́нава, абабіва́ць на́нава;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абшыва́нне ср.
1. обшива́ние, обши́вка ж.; окаймле́ние; опу́шивание, опуше́ние, опу́шка ж.; обта́чивание, обта́чка ж.;
2. обшива́ние, обши́вка ж.;
3. разг. обшива́ние;
1-3 см. абшыва́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Маторны ’шпаркі, жвавы, спрытны, поўны радасці жыцця’ (Федар. 6; гом., Рам. 8; Мал., Ян.; браг., Шатал.), ’вялікі, доўгі, высокі, бялізны, цяжкі’ (Нас.), чэш. motorný ’жвавы, спраўны, спрытны’, nemotorný ’няўклюдны, непаваротлівы’, ’няспрытны, няспраўны’, славац. nemotorný ’тс’. Ст.-чэш. nemotorný ’непрыемны (пра гук)’, а суч. чэш. мае яшчэ значэнне ’бясформенны, цяжкі на выгляд (воз, бочка, нізкая вежа)’, якое можна аб’яднаць са значэннем ’непаваротлівы, няспрытны’. Найбліжэйшымі адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. matarúoti ’махаць бічом, круціць хвастом’, г. зн. ’рабіць частыя рухі’ (Махэк₂, 375), а таксама, магчыма, літ. mèsti ’кідаць’, matãras ’верацяно’, mastýti ’абшываць’, лат. matara ’гібкі дубец’ (Фасмер, 2, 664).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да абмыць.
2. Акружаць сваімі водамі (пра моры, цячэнні і пад.). Заходні бераг Афрыкі абмывае Атлантычны акіян. // Працякаць вакол, паўз што‑н.; абдаваць хвалямі. Падножжа гары амывае рака.
3. перан. Разм. Адзначаць якую‑н. падзею выпіўкай.
•••
Абмываць і абшываць — даглядаць каго‑н., выяўляць жаночы клопат аб кім‑н.
Кветачкі абмываць — тое, што і костачкі перамываць (гл. перамываць).
Рука руку абмывае гл. рука.
Языкамі абмываць — абгаворваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кры́ть несов.
1. крыць; (покрывать — краской, позолотой и т. п.) пакрыва́ць; (обивать) абіва́ць, абабіва́ць; (обшивать тканью) абшыва́ць, паця́гваць;
кры́ть кры́шу крыць страху́ (дах);
2. (критиковать) крыць;
3. карт. біць;
кры́ть тузо́м біць ту́зам;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выкла́дывать несов.
1. (вынимать откуда-л.) выклада́ць, выкла́дваць;
2. (покрывать поверхность чем-л.) выклада́ць, выкла́дваць; вымо́шчваць; (кругом) абклада́ць, абкла́дваць;
3. (отделывать обшивкой) аблямо́ўваць, абшыва́ць;
4. (сооружать из камня, кирпича) склада́ць, скла́дваць;
5. перен. (высказывать) разг. выклада́ць, выкла́дваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
І́рха ’вузенькая палоска скуры або аўчыны, якая закладваецца ў шво кажуха, рукавіцы і інш.’, ’тасёмка або вузкая палоска аўчыны, якой абшываюць край адзення або абутку для ўпрыгожання; аблямоўка’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сцяшк. МГ, Янк. I; брэсц., Янк. Мат., 124; Сл. паўн.-зах., Мядзв., Грыг.), ірха́ (Мат. Гродз.), ірша́ (Касп.), іршы́ць ’закладваць у шво ірху; аблямоўваць, абшываць край чаго-н. ірхой’ (ТСБМ, Нас.). Ст.-бел. ирха, ерха ’двухбаковая замша’ (1582 г.) запазычана са ст.-польск. ircha, jercha (Булыка, Лекс. запазыч., 106). З польск. таксама рус. дыял. и́рха, и́рга ’вырабленая скура’, ’аблямоўка футрам’, укр. дыял. ирха ’вырабленая скура’. Польск. ircha ’гатунак замшы, мякка вырабленая скура’, в.-луж. jěrcha, чэш. jircha, славац. ircha ’тс’, славен. írh, irha ’гатунак скуры’, irhovȋna ’замша, аленевая скура’, серб.-харв. ѝра ’вырабленая авечая скура’ ўзыходзяць да с.-в.-ням. irch, erch, ст.-в.-ням. irach ’белая дубленая скура’ ад лац. hircus ’казёл’. Гл. Праабражэнскі, 1, 273–274; Фасмер, 2, 139; Брукнер, 193; Слаўскі, 1, 465; Махэк₂, 227; Скок, 1, 728; Безлай, 1, 212.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галерэ́я, ‑і, ж.
1. Вузкі крыты калідор, праход, які злучае дзве асобныя часткі будынка. // Доўгі крыты калідор або балкон уздоўж сцяны дома. Вісячая галерэя. // Доўгая вузкая, адкрытая з бакоў або зашклёная пабудова, якая размешчана асобна ад жылля і прызначана для прагулак, адпачынку і пад.
2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад. Галерэі тэатра запоўнены гледачамі.
3. Доўгі і вузкі падземны ход у ваенных збудаваннях, горных вырабатках і пад. Падземная галерэя. □ [Дошцы] прыйдзецца ляжаць у новым доме, у моцнай столі, ці галерэю абшываць дзе-небудзь у далёкай штольні. Дудар.
4. Спецыяльна ўпарадкаванае памяшканне для выстаўкі мастацкіх твораў; мастацкі музей. Карцінная галерэя.
5. перан. Пералік, шэраг, сістэма чаго‑н. Галерэя вобразаў. □ Купала паказвае цэлую галерэю прадстаўнікоў капіталістычнага драпежніцтва. Івашын.
[Іт. galleria.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпігава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., каго-што.
1. Утыкаць невялікія кавалачкі шпігу ў спецыяльна зробленыя надрэзы, начыняць што‑н. шпігам. Шпігаваць цяляціну. Шпігаваць зайца.
2. перан. Разм. Заўзята навучаць, паведамляць каму‑н. вялікую колькасць інфармацыі (звычайна неадабральна). На Рышальеўскай сустрэлася домаўласніца, бэйбуса якой паўгода шпігаваў.. [Іван Іванавіч] для гімназіі арыфметыкай і граматыкай. Мехаў.
3. перан. Разм. Многа раз паўтараць што‑н. каму‑н. з мэтай убіць у галаву. Між варожымі групамі часта ўзнікалі спрэчкі. Лявон не прымаў у іх удзелу, а гледзячы на яго, маўчаў і Гардыенка. Ён толькі шпігаваў сваіх ганчакоў, і яны стараліся. Чарнышэвіч. — Давай! Круці! Марудзіш дужа ты! — Шпігуюць [браты] Увесь час шафёра. Корбан.
4. Спец. Абшываць што‑н. ворсам, пянькой. Шпігаваць ветразь. Шпігаваць мату.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)