Трэ́мзлі (трэ́мзьлі) ‘махры з нітак’ (навагр., Нар. сл.), ‘рыззё’ (гродз., ЖНС). З польск. trędzlaаблямоўка з нітак’, у такой форме з XVII ст. Гл. фрэнзлі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́пушка ж. аблямо́ўка, -кі ж.; (кант) кант, род. ка́нта м.; (меховая) вы́пушка, -кі ж., апу́ха, -хі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ля́мты ’стужкі ці вузкія палоскі матэрыялу, нашытыя ў некалькі радоў на спадніцы’ (ельск., Хрэст. дыял.). У выніку кантамінацыі лексем ля́мкааблямоўка, палоска тканіны’ і ле́нты ’стужкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́нтмэйсар ’спецыяльная шавецкая прылада для апрацоўкі рантаў па краях абутку’ (Скарбы) — з ням. Rand ’край, шлячок, аблямоўка’ і Meißel ці Messer ’разец, зубіла, нож’, магчыма, праз ідыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абадо́к, ‑дка, м.

1. Памянш. да вобад; невялікі абруч або паўкруг, які ахоплівае што‑н. [Гаўрусь Каляда] адамкнуў вялізны замок, выняў абадок са скабы, і скрыпучая палавіна гуменных варот адчынілася. Брыль.

2. Аблямоўка, вузкая палоска, якая акаймоўвае што‑н. Вецер зусім сціх, а з-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара, акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кайма́ ж.

1. шляк, род. шляка́ м., шлячо́к, -чка́ м., беражо́к, -жка́ м.; (обшивка) аблямо́ўка, -кі ж., лямо́ўка, -кі ж.;

2. перен. аблямо́ўка, -кі ж.; (полоса) паласа́, -сы́ ж., разг. пало́са, -сы ж.;

3. горн. прасло́ек, род. прасло́йка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лямава́ць ’аблямоўваць, акружаць, абводзіць, падшываць’ (Нас.). З польск. lamować ’тс’, якое ад lamaаблямоўка, абшыўка’ < франц. lame ’бляшка, паясок, пласцінка з золата, срэбра, якія ўжываліся пры вышыванні’ (Слаўскі, 4, 36 і 40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасама́ны ’аздоба на сукенцы, пазументы’ (пін., Доўн.-Зап.), ст.-бел. посамантъ ’пазумент, аблямоўка’ (1569 г.) запазычана са ст.-польск. pasaman, якое з італ. passamano ’тс’ (Брукнер, 398; Булыка, Лекс. запазыч., 109) або з франц. passement ’пазументы, тасьма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацяга́нец ’кажух, пацягнуты сукном’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), рэч., пацяганка ’тс’, гом.аблямоўка ў кажусе’ (браг., Нар. словатв.; Мат. Гом., Ян.). Утворана ад пацягнуць < цягнуць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑анец (аб ім. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26–27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахі́стка ’акравак каляровай тканіны, ейны пруг, якія выкарыстоўваюцца як стужка ці аблямоўка’ (Шн. 3, Касп.). Да прасл. xystati () (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 159). Паводле семантыкі, бел. лексема з’яўляецца роднаснай з укр. похистити ’схаваць, абараніць’, хиститися ’абгароджвацца, хавацца, прыкрывацца’, захист ’абарона’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)