багамо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Жан. да багамолец. [Андржаяка:] Па дарозе я спаткаў Ці то ўбогую, ці проста багамолку. Клімковіч. Дзве старыя бярозы, як багамолкі, высяцца абапал брамы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жывапло́т, ‑а, М ‑лоце, м.

Рад густа пасаджаных дрэў або кустоў, якія ўтвараюць плот. Абапал старой, брукаванай дарогі выраўнялася, як на чыгунцы, высокія елкі, утварыўшы жываплот, за якім стаялі прысадзістыя яблыні. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шта́бель, ‑я; мн. штабялі, ‑ёў; м.

Роўна складзеныя ў адзін рад дошкі, бярвенні, будаўнічыя матэрыялы і пад. Абапал зямлянкі ляжалі штабялі сухога сасновага бярвення. Шамякін. Ля сцяны драўлянай прыбудовачкі гарбаціўся доўгі штабель цэглы. Савіцкі.

[Ад ням. Stapel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Будво́рыца ’выган за вёскай’ (Касп.). Параўн. рус. дыял. будво́рицы ’месца, дзе канчаецца сяло, вёска і пачынаецца поле, луг, лес’. Можна меркаваць, што слова таго ж тыпу, што і буго́ня (гл.), г. зн. паходзіць ад *абудво́рыца, якое складаецца з *обы‑ ’абодва’ і двор (суф. ‑іца). Першапачаткова *’месца абапал двароў’. Таксама можна думаць і пра зыходнае *абадво́рыца, дзе *аба‑ (> бу‑) — прэфікс *ob(ъ). Тады першапачаткова *’месца навокал двароў’. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лапатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які бесперастанку лапоча, трапечацца; шумлівы. Абапал машыны цягнуліся вузлаватыя дубы, шызыя танклявыя грабы, несціханыя лапатлівыя асіны. Мележ.

2. Схільны многа і бесперастанку гаварыць; балбатлівы. Клопікаў збіраўся .. вызверыцца на гэтае лапатлівае стварэнне [Любку], але афіцэр лагодна махнуў рукой. Лынькоў. // Несціханы, шумны, балбатлівы. Антон, стомлены лапатлівай .. гаворкаю, маўчыць. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассціла́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разаслацца.

2. Размяшчацца на вялікай прасторы. Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку сінеў лубін. Шамякін. Абапал дарогі рассцілаліся зялёныя лугі. Мядзёлка.

3. Слацца нізка над паверхняй чаго‑н. Дым ішоў у глыбіню лесу і рассцілаўся там па зямлі. Кулакоўскі.

4. Зал. да рассцілаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

За́дарга ’край’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. задо́рга, за́дерга, за́дорага ’прыступак, лесвіца, брус, поручні для таго, каб залазіць на печ’, арханг., сіб. за́дорага ’частка пода печы па абодва бакі вусця па баках сярэдняй паласы’, пск., цвяр. за́дорга ’паласа абапал дарогі’; параўн. задорога ’месца каля дарогі, узвышэнне каля дарогі’, за́дорожина ’узвышэнне каля дарогі, плот, бервяно ў сцяне’, ярасл. за́дорожка ’прыступак, поручні ў печы’, чэш. zádrh ’нешта заторгнутае, паварот’, славац. zádrh ’нешта заторгнутае, падрапанае’, славен. zadȓga ’завязка’, ’вусік у лазы’, ’загар’. Відаць, бязафіксны наз. ад дзеяслова zadьrgati з дастаткова шырокім значэннем (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 221).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пахваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак., чым і з дадан. сказам.

Разм. Хваліцца, выхваляцца. — З нашага калодзежа вада заўсёды смачная, — пахваляўся ў сваю чаргу бацька. Сабаленка. Атуленыя садамі і таполямі, дамы стаялі абапал шашы, як бы пахваляліся сваёй прыгажосцю, запрашалі да хатняй цеплыні. Лупсякоў. Заўтра ён, Барашкін, прыйдзе на працу ў гэты цэх, і зноў убачыць сваіх сяброў, і будзе зноў пахваляцца, якая ў яго слаўная дачка. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тракт, трахт ’шырокая праезджая дарога’ (ТСБМ; стаўб., Прышч. дыс.), ’вялікая паштовая дарога, гасцінец, шлях’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Мядзв.; слаўг., Яшк.; Сл. ПЗБ), ст.-бел. трактъ ’шлях, дарога’, ’бяседа’ (1570 г.), ’адміністрацыйная адзінка ў ВКЛ’ (Ст.-бел. лексікон), запазычана са ст.-польск. trakt, якое з лац. tractus ’цяга, цячэнне, валачэнне’, ’бесперапынны, плаўны’, ’паласа, след’, ’шэраг’, ’мясцовасць, край’ < trahere ’цягнуць (за сабой), валачы’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 113), відаць, праз нямецкую мову, параўн. ням. Trakt ’тракт’. Сюды ж: тракто́вы ’дарога, абсаджаная абапал дрэвамі’ (Нас.); тракт (страўнікава-кішкавы) < лац. tractus ’уцягванне, убіранне ў сябе’, ’праглынанне, глытанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сва́цця, ‑і, ж.

1. Жанчына, якая сватала нявесту жаніху ці жаніха нявесце. — Ну, матушка, калі буду жаніцца, дык вас за сваццю вазьму, — сказаў Лабановіч. Колас.

2. Маці мужа ў адносінах да жончыных ці маці жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў. Абапал маладых садзяцца шафёры і шаферкі. Потым сваты і свацці, а далей ужо блізкая і далёкая радня. Асіпенка.

•••

Пераезная свацця — чалавек, які часта мяняе месца свайго прабывання дзе‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)