абдзі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. гл. абадраць.

2. мн. Ільняное ці канаплянае валакно з-пад грэбеня, кудзеля з такога валакна; зрэб’е.

|| прым. абдзі́рачны, -ая, -ае (спец.).

А. станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абдзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ, ‑дзяром, ‑дзераце; пр. абдзёр, ‑дзерла; заг. абдзяры; зак., каго-што.

1. Зняць, садраць з паверхні чаго‑н. верхні слой, кару і пад.; абадраць. [Бародка] стаяў на каленях і шчапаў з тоўстага сасновага палена лучыну, клаў яе ў пліту, пасля з бярозавага кругляка абдзёр бяросту, падпаліў. Шамякін. // Разм. Пашкодзіць скуру цела. Абдзерці нагу. Абдзерці твар.

2. перан. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).

•••

Абдзерці як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., каго-што.

1. Зняць верхні слой; ачысціць ад кары, шкарлупін, скуры і пад. Аблупіць кару на дрэве. □ Аня аблупіла яйка, памакнула ў соль і падала Сашы. Шамякін.

2. перан. Абрабаваць, абабраць; узяць занадта дорага.

•••

Аблупіць як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обру́шитьII сов. (очистить зерно от шелухи) абадра́ць, абдзе́рці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да абадраць, абдзерці.

2. Спец. Механічны спосабам знімаць з зерня абалонку; знімаць верхні слой чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашкарупе́ць ’пакрыцца скарынкай, шкурай’ (Янк. III), ошкору́піцьабадраць кару’ (столін., Цыхун, вусн. паведамл.). Гл. шкарупець ’засыхаць, пакрывацца шкарлупінай’, шкарупа ’кара’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́па¹, -ы, мн. -ы, ліп, ж.

Лісцевае дрэва сямейства ліпавых з сэрцападобнымі зубчастымі лістамі і жаўтаватымі духмянымі меданоснымі кветкамі.

|| памянш. лі́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Абадраць як ліпку — аграбіць, адабраць усё (разм.).

|| прым. лі́павы, -ая, -ае.

Сямейства ліпавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссади́тьII сов. (оцарапать) збіць, мног. пазбіва́ць, абадра́ць, мног. паабдзіра́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обо́драть сов.

1. (снять кору, оболочку, кожу — со всех сторон) аблупі́ць, мног. пааблу́пліваць, абадра́ць, абдзе́рці, мног. паабдзіра́ць; (снять, удалить, сдирая) садра́ць, здзе́рці, мног. паздзіра́ць, злупі́ць;

2. (очистить зерно) пашатрава́ць, сшатрава́ць;

3. (обтрепать) абадра́ць, мног. паабдзіра́ць, абшарпа́ць;

4. (обобрать, ограбить) разг. абадра́ць, мног. паабдзіра́ць;

обо́драть как ли́пку абадра́ць як лі́пку; см. обдира́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обша́ркать сов., прост. абшо́ргаць, абшмо́ргаць, мног. паабшмо́ргваць, абадра́ць, абдзе́рці, мног. паабдзіра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)