апярэ́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

1. Рухаючыся ў адным напрамку з кім-, чым-н., апынуцца наперадзе, абагнаць.

2. Зрабіць што-н. раней, чым што-н. адбылося.

А. падзеі.

|| незак. апярэ́джваць, -аю, -аеш, -ае і апераджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. апярэ́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак., каго.

1. Абскакаць каго‑н.; абагнаць скачучы.

2. Патанцаваць даўжэй або лепш за каго‑н.

3. перан. Перамагчы, апярэдзіць у чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апярэдзіць, абагнаць, перагнаць, выперадзіць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

апярэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Рухаючыся ў адным кірунку з кім‑, чым‑н., апынуцца наперадзе; абагнаць. Мартын раптам скідае з сябе павольнасць. Абагнаць Аўгіню, апярэдзіць яе і першым даплыць да забітай качкі! Колас. // Зрабіць што‑н. раней за другога. Лёня ўжо збіраўся, як толькі яны наблізяцца да скрыжавання, пастукаць па брызенце, але яго апярэдзіў Хоміч. Брыль.

2. перан. Дасягнуць лепшых вынікаў у параўнанні з кім‑, чым‑н.; апынуцца наперадзе каго‑, чаго‑н. у якіх‑н. адносінах; перавысіць. Апярэдзіць графік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аба..., прыстаўка (гл. а... ​1).

Ужываецца замест «а... ​1» і «аб...»: 1) перад збегам зычных: абабраць, абагнаць, абазваць, абазначыць; 2) перад зычнымі «б», «п» з наступным апострафам (’), а ў некаторых выпадках і без яго: абаб’ю, абап’ю, абабіць, абаперціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абміну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н.

А. вёску.

2. Рухаючыся хутчэй, абагнаць каго-, што-н.

А. пешахода.

3. Не зачапіць, не закрануць.

Куля мяне абмінула.

4. перан. Пазбегнуць, унікнуць чаго-н. (часцей з адмоўем); прапусціць, не звярнуць увагі на што-н.

Злачынцу не а. кары.

|| незак. абміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; забе́г, -гла; -бяжы́; зак.

1. Бегучы, трапіць куды-н.

Цяля забегла ў агарод.

2. Зайсці куды-н. мімаходам, на кароткі час (разм.).

З. да знаёмых.

3. Бегучы, аддаліцца на значную адлегласць.

Хлопчык забег далёка ў поле.

4. Бегучы, зайсці збоку або абагнаць каго-н.

З. наперад (таксама перан.: пачаць рабіць што-н. раней часу).

|| незак. забяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абганяць — абагнаць (у 1 знач.).

2. Першая кругавая баразна на ворыве. [Гіляр:] — Прывязу трактар сёння і зраблю абгон.., а заўтра — за дзень, за другі — увесь будзе ляжаць бродаўскі папар дагары скібаю. Баранавых.

•••

У абгон (бегчы, ехаць і пад.) — навыперадкі, абганяючы адзін аднаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́перадзіць, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак.

1. Рухаючыся ў адным напрамку з кім‑, чым‑н., выйсці наперад; абагнаць. Выперадзіць у бегу. Падводы стараліся выперадзіць калону.

2. перан. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім‑, чым‑н.; апярэдзіць. Выперадзіць у вучобе. □ [Дакладчык:] — Калгас за адно лета выперадзіў вакольныя вёскі на два гады. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обогна́ть сов., в разн. знач. абагна́ць, мног. паабганя́ць; (опередить — ещё) перагна́ць, мног. папераганя́ць, апярэ́дзіць, вы́перадзіць;

он его́ си́льно обогна́л ён яго́ далёка абагна́ў (апярэ́дзіў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)