Вы́праўка ’постаць, выгляд’ (БРС); ’выправа; даведка’ (Нас.). Да выправіць (гл.). У апошнім значэнні, відаць, запазычанне з рус. вы́правка ’даведка’, у бел. вы́правіць ’дастаць дакументы ў афіцыйнай установе’ не зафіксавана. Падрабязней аб гэтым дзеяслове гл. Шанскі, 1, В, 229.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галду́нка ’вядзьмарка’ (Шатал.). Відавочна, дыялектная змена слова *коядунка. Параўн. рус. колду́н, колдова́ть (аб рус. слове гл. Фасмер, 2, 287–288). А ці не запазычана галду́нка (< *колдунка) проста з рус. мовы (дзе колду́н і яго вытворныя вядомы вельмі шырока)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кле́мпа ’павольная (?) жанчына’: «С такою клемпаюніхто не вжэвэ». Параўн. літ. klumpė ’распусніца’ (Сл. паўн.-зах., 474). Параўн., аднак, польск. klępa ’тоўстая неахайная жанчына’, якое можна лічыць непасрэднай крыніцай беларускага слова. Аб польск. klępa гл. Слаўскі, 2, 218–219.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арсена́л, Рус., укр. арсена́л. Беларускае слова з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 82), дзе ў канцы XVII ст. з італ. (Шанскі, 1, А, 146) < арабск. Не зусім дакладна сцвярджэнне аб французскай крыніцы беларускага слова (Курс. суч., 166; БелСЭ, 1, 455).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́льня ’месца, дзе мыюць, прамываюць што-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб.), маг. ’лазня’, капыл. мы́лня ’тс’ (Яшк.), ст.-рус. мыльня, мыльна, мыльно ’лазня’ (XVI ст.). Утворана ад мы́йня. Да мыць (гл.). Аб мене ‑й‑ > ‑лʼ‑ гл. Карскі, 1, 322.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́мша ’маруда’ (Нар. словатв.). Значэнне гэтага слова пададзена няправільна. Аб гэтым сведчыць ілюстрацыя: «Ці скора ужо тэй комша накомшыцца?» З кантэксту відаць, што комша мае значэнне ’абжора’, таму яго трэба суадносіць з комшыць ’прагна есці булку, пірог’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кінжа́л ’калючая зброя’ (ТСБМ). Дзмітрыеў (Лекс. сб., 3, 1958, 9. 26) мяркуе аб кумык. кынджал як першакрыніцы для рус. кинжал, з якой у іншыя ўсходнеславянскія мовы і адтуль у заходнеславянскія (параўн. Трубачоў, Дополн., 2, 234; ЕСУМ, 2, 433).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абле́так, аблетнік ’дрэвы, нарыхтаваныя к зіме, якія сохлі ўсё лета’ (Шат., Янк. III), аблет ’пералетаваны ў кастры (штабелі) лес’ (Бяльк.) да аб лета ’ўсё лета’. Параўн. «пайшлі дзевачкі ў аблет» (на працягу ўсяго года не выйдуць замуж) (Рам.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэклара́цыя ’дэкларацыя’ (БРС). Укр. деклара́ція. Відаць, запазычанне адносна новага часу з рус. деклара́ция ’тс’ (< польск. deklaracja < лац.; аб рус. слове падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 55–56). Старым запазычаннем у бел. мове з польск. з’яўляецца дакляра́цыя (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пачына́ць — дзеяслоў незакончанага трывання ад пача́ць (гл.). Прасл. počinati < počęti < čęti, čьnǫ (Трубачоў, Эт. сл., 4, 109). Сюды ж пачына́льнік ’кіраўнік валачобнікаў; зачыншчык, запявала’ (Нас., Грыг.), ’заснавальнік’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.). Аб суфіксе ‑льнік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 52.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)