Лята́вец ’вядзьмар, змей, лятаючы дух’ (Доўн.-Зап., 3), ст.-бел. лятавецъ, летавецъ ’прывід, здань’ (пач. XVII ст.), запазычаны са ст.-польск. latawiec, letawiec ’вампір, ведзьма, крывасмок’ (Булыка, Лекс. запазыч., 176; Свяжынскі, Бел.-польск. ізал., 110–111), якія Слаўскі (4, 67–68) узводзіць да праформы lětav‑ьcь < lěta‑vъ < lětati > лята́ць (гл.). Сюды ж лятавіца ’русалка, жанчына-дэман’ (там жа). Параўн. таксама смал. лета́вка (фалькл.) ’той, хто хутка лётае ці бегае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́дучы ’хутка, на вачах, увачавідкі, відавочна’ (КЭС, лаг.; хойн., Мат. Гом., Янк. II) — прыслоўе, утворанае ад дзеепрыслоўя відзючы > viděti. Да відзець (гл.).

Віду́чы ’чалавек, які добра бачыць’ (Жд., 2, КТС), мсцісл. відзючый (З нар. сл.), відучый ’тс’ (Нас.), укр. видючий ’відавочны’; ’відушчы’, рус. видучий ’відушчы, хто добра бачыць’ — дзеепрыметнік незалежнага стану ад дзеяслова відзець (гл.) з нерэгулярным утварэннем: суф. ‑учы(й) утварае Nomina agentis. Сюды ж відучасць ’здольнасць бачыць’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відушчы ’які валодае зрокам’ (БРС, КТС, Сцяшк. МГ), відушчый ’тс’ (Нас.), стаўб. ’чалавек, які ўсё заўважае’ (Жд. 1). Укр. видю́щий ’тс’, ’яўны’, рус. видущий ’той, хто добра бачыць’, польск. уст. widzący ’прарок’, чэш. vidoucí ’відушчы’. Запазычана, відаць, з царкоўнаславянскай мовы з заменай суф. ‑ашчы на суф. ‑ушчы з абагульненым значэннем Nomina agentis. У ст.-бел. мове відушчы адсутнічае (ёсць толькі видячій, видящий). Сюды ж відушчасць ’празорлівасць’, відушча ’празорліва’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ўра ’настырны, пранырлівы чалавек’ (докш., Сакалоўская, вусн. паведамл.). Магчыма, да набіраць ’натыкаць, насаджваць; вешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву і інш.’, зак. трыв. наўраць (гл.), літаральна ’той, хто ўсюды лезе’, параўн. укр. навратливий ’навязлівы, надаедлівы’; або да наўрэць ’нечакана сустрэць’ (гл.), параўн. фармальна ідэнтычнае укр. букав. на́вра ’слата, нягода’, на́ўрышча ’напасць, ліха, бяда’; аднак найбольш блізкім па семантыцы з’яўляецца наврытытыся ’намерыцца, паставіць на сваім’ (пін., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каназа́ ’капрызнае дзіця’, *дзіця, якое любіць крыўляцца, сюсюкае, любіць і вымагае увагу ад дарослых’, каназіцца ’крыўляцца ў гутарцы, сюсюкаць, прыкідвацца зусім маленькім’ (паст. Сл. паўн.-зах.; Янк. 1); любан. панасіцца ’капрызіць’ (Сл. паўн.-зах.); каназобка ’той, хто прытвараецца быццём плача’ (глус., Янк. Мат.). Укр. конозити, куноза, рус. конози́ть. польск. konozič, konozič się з іншымі значэннямі. Паводле Трубачова, Эт. сл., 10, 195, прасл. konoziti, якое з ko‑ і noziti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блат, па бла́ту (БРС), блатны́. Рус. блат, блатно́й, укр. блатни́й. Слова, якое пранікла са зладзейскага арго. Мабыць, з польск. blat ’той, хто захоўвае па знаёмству і да т. п.’ < яўр.-ням. blat. Гл. Фасмер, 1, 172; Хрысціані, AfslPh, 32, 265; Трахтэнберг, Блат. муз., 182 і далей; Шанскі, 1, Б, 136. Некаторыя іншыя версіі гл. Фасмер, там жа. Параўн. яшчэ ўкр. дыял. блят (аб гэтым Рудніцкі, 153). Гл. таксама блатаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ця 1 ’кашэль з вечкам, плецены з бяросты’ (івац., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, з ням. Mütz ’шапка, фуражка, калпак’ < с.-н.-ням. mutze, якое з с.-лац. almutia ’шапка для духоўных асоб’ < араб. al‑mustaqah ’кажух; футравае паліто’ (Васэрцыер, 158).

Му́ця 2 ’ілгун, манюка’ (івац., Нар. сл.), мутя́ ’хто гаворыць абы-што’ (пін., З нар. сл.), пін. ’няпраўда’ (Шатал.). Да муці́ць. Аб суфіксе ‑ʼа гл. Слаўскі, SP, 1, 59–60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каб, злучн., часц. (ТСБМ). У гаворках: каб (Бяльк., Гарэц., Касп.; лаг., КЭС; Мал., Нас., Нік. Напаў., Сержп., Сержп. Прымхі, Федар., 1, Шат.), кабы (Нас.). Укр. коби, рус. кабы, ст.-рус. кабы. Усх.-слав. утварэнне ад прыслоўнага *ка (склон. форма займен. *къ, аб якім гл. хто) + часціца ўмоўнага ладу бы, гл. Фасмер, 2, 152; 1, 257. Бел. каб, магчыма, адлюстроўвае не рэдукцыю апошняга гука, а іншы варыянт часціцы ўмоўнага ладу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паразі́т ’расліна або жывёліна, якая жыве на паверхні або ў сярэдзіне іншага арганізма і корміцца за яго кошт; той, хто жыве з чужой працы; дармаед’ (ТСБМ). Ст.-бел. параситъ (пасоритъ) ’дармаед’, 1622 г. < ст.-польск. parazyt, pasorzyt < лац. parasītus, грэч. παράσιτος (Булыка, Лекс. запазыч., 127). Сучаснае бел. слова, відаць, праз рус. парази́т, якое праз ням. Parasit або франц. parasite ўзыходзіць да той жа лацінскай крыніцы (гл. Фасмер, 3, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паця́г 1 ’імкненне, незалежнае ад волі чалавека’ (Варл.). Укр. кіеўск. по́тяг ’тс’. З польск. pociąg ’тс’.

Паця́г 2, паця́га ’тоўстая жэрдка, якая кладзецца паверх шулаў або на падсошкі, ці на козлы пад вільчак’ (Юрч.). Польск. вялікапольск. pociąg ’маціца, тоўстая бэлька пад бэлькамі столі’, серб.-харв. по̏тег ’жэрдка, палка’. Прасл. potęgъ ’доўгая жэрдка, палка’. Да цягну́ць (гл.).

Пацяг 3 ’той, хто любіць пацягвацца’ (Шат.). Укр. валынск. по́тяги ’пацягванне’. Да паця́гвацца < цягну́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)