сва́цця ж.
1. сва́ха;
2. (мать одного из супругов по отношению к матери или отцу другого) сва́тья;
◊ перае́зная с. — перее́зжая сва́ха
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спагна́нне ср.
1. взыска́ние, взима́ние;
пада́ць да ~ння — юр. пода́ть к взыска́нию;
2. вымеще́ние;
1, 2 см. спагна́ць;
3. (наказание) взыска́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кво́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Фізічна не развіты, слабага здароўя, хваравіты. Люда здавалася побач з мажным шыракаплечым Туміліным танюткай і кволай. Савіцкі. Птушаня, маленькае, кволае і такое бездапаможнае, сядзела непадалёку ў траве і сутаргава разяўляла жоўтую дзюбку. Курто. // Які дрэнна расце, развіваецца (пра расліны). У Аксінні тулілася да зямлі, апусціўшы вушы, кволая расада, а ў Палікарпаўны весела цягнуліся к сонцу букецікі. Кулакоўскі. // Слабы, маладзенькі, далікатны. Увайшлі [Сашка і дзед] у бярозавы гай. Ад беластволых красунь, у якіх толькі-толькі на[клёў]валіся кволыя лісточкі, здавалася, навокал пасвятлела. Даніленка. Кошыкі і карабы к поўдню напаўняліся кволымі бледна-жоўтымі і ружовымі сыраежкамі. Васілевіч.
2. Невялікі па сіле, інтэнсіўнасці, напружанасці. Кволае полымя. Кволы голас. □ Кволы ветрык лашчыў зялёную маладую травіцу. Мурашка.
3. Недастаткова моцны; нетрывалы. Лабановіч папрасіў старасту прысесці на канапу, бо кволае крэсла, якіх тут было ўсяго толькі два, наўрад ці вытрымала б яго .. дзябёлае тулава. Колас. Наладаваныя трохтонкі, палутаркі.., быццам вялізныя жукі, спаўзаюць з узгорка на кволы мост. Брыль.
4. перан. Малы, слабы, нязначны. Кволая надзея. □ Але спадзяванне, хоць і кволае, усё-ткі жыло ў ім і не давала супакою. Мележ. [У Чудзіна] надта хутка пагаслі тыя кволыя пачуцці сумлення, якія разбудзіў у хлопца Ганчароў сваёй гутаркай. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лиII (ли, ль) част.
1. (вопросительная) ці (ли ставится после слова, к которому относится, а ці — перед словом, к которому относится);
зна́ет ли он э́то? ці ве́дае ён гэ́та?;
2. (неопределённая — в народных песнях и подражаниях им при переводе опускается);
ты река́ ли моя́, ре́ченька ты рака́ мая́, рэ́чанька.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
простира́тьI несов. (к простере́ть)
1. (протягивать) выця́гваць; (руки для рукопожатия) праця́гваць; (подавать) падава́ць; (распростирать) распасціра́ць;
стари́к простира́ет свои́ ру́ки к огню́ стары́ выця́гвае свае́ ру́кі да агню́;
простира́ть объя́тия распасціра́ць абды́мкі;
2. перен. (устремлять) распасціра́ць; (расширять) пашыра́ць; (направлять) накіро́ўваць; (обращать) звярта́ць;
простира́ть далеко́ свои́ тре́бования распасціра́ць далёка свае́ патрабава́нні.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вы́сыпка ’дзеянне па дзеяслову высыпаць’; ’хвароба скуры, восыпка’ (БРС, Яруш.); ’палатняная дзяруга, на якую высыпаюць, сушыць зерне’ (Янк. Мат.); ’раптоўнае з’яўленне ў якім-небудзь месцы ў вялікай колькасці лепшых парод дзічыны: вальдшнэпаў, бакасаў і г. д.’ (Дэмб., 2). Рус. вы́сыпка ’раптоўнае з’яўленне дзічыны’, укр. ви́сипка ’сып’, польск. wysypka ’тс’. Да высыпаць з суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́ка ’не; ніяк’ (бешанк., Нар. сл.; Цых.). Магчыма некалькі тлумачэнняў паходжання слова, якія маюць права на існаванне, асабліва пры дапушчэнні аманіміі форм: не́ка < не́а (адмаўленне, гл.) шляхам устаўкі к паміж галоснымі; не + ка (часціца, як у тута‑ка, тама‑ка, нямаша‑ка, немае‑ка і г. д.); утворана ад дзеяслова не́каць ’гаварыць «не»’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́смак ’непрыемны смак у роце’ (Сл. ПЗБ), ’нясмачная страва’ (Сцяшк. Сл., Жд. 2), не́смач ’тс’ (слон., Жыв. сл., ТС), не́смаш ’тс’ (Сцяц.), укр. не́смак ’непрыемны смак; нясмачная страва’, польск. niesmak ’адсутнасць апетыту; непрыемны смак; безгустоўшчына; прыкрасць, непрыемнасць’. Да смак, смашны (гл.); частка названых слоў з канцавымі ‑к і ‑ч, відаць, запазычана з польскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́лман ’анучнік, зборшчык утыльсыравіны’ (Сцяшк.). Без адпаведнікаў. Слова па структуры нагадвае запазычанне, але відавочна малы арэал распаўсюджання лексемы сведчыць пра магчымы рэгіянальны наватвор. Хутчэй за ўсё, адантрапанімічнае ўтварэнне. З магчымых слав. паралелей звяртаюць на сябе ўвагу рус. зах.-бран. калманоги ’кульгавы’, бел. калматы ’касматы’ (гл.), адна к разглядаемае слова наўрад ці суадносіцца з імі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кандыда́т ’той, хто намечаны для выбрання, прыёму, назначэння’ (ТСБМ, Яруш.), Ст.-бел. кондидатъ (XVII ст.) ’тс’. Запазычана са ст.-польск. kandydat, якое з лац. candidātus ’убраны ў белае адзенне’ (з часоў Рыму — прэтэндэнт на пасаду павінен быў быць апрануты ў белую тогу) < лац. condere ’бялець, блішчэць’ (Слаўскі, 2, 44; Шанскі, 2 (К), 43–44).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)