Віваць ’плесці’ (Шн.) — архаічны славянскі ітэратыўны дзеяслоў, які захаваўся ў беларускім фальклоры (песні). Утвораны пры дапамозе суф. ‑ва‑ ад віць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віко́вішча ’поле пасля ўборкі вікі’ (рэч., лоеў., хойн., Мат. Гом.) да віка (гл.). Утворана пры дапамозе рэгулярнага суф. Nomina loci ‑išče.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вілю́жына ’звіліна’ (КТС, БРС), утворана пры дапамозе апелятыўнага суф. ‑іна ад вілюга 1 (гл.). Сюды ж вілю́жны ’звілісты’, вілюжыны, вілюжыць КТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вісачэ́зны — павеліч. ад вісокі (Бяльк.). Да вісокі (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑эзн‑ы, які выражае адценне надзвычай высокай ступені якасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўскапыта́ ’наўскач, галопам’ (Колас, ТСБМ). Да капыт (гл.), магчыма, ад ускапы́ціць ’узараць зямлю капытамі’ або скапы́ціцца ’зачапіцца капытом, нагою пры бегу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляскотка ’прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца дробны, перарывісты стук, бразготка’ (ТСБМ). Да леската́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 62.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́гнасьць ’сквапнасць’ (Жд. 1). Узнікла пры дапамозе суф. ‑н‑асць ад літ. mãga ’хочацца’ < magė́ti ’хацецца’, mãginti ’ўзбуджаць апетыт’, ’захапляць, вабіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мальчу́к ’хлапчук’ (бешан., Нар. сл.; ушац., Пан. дыс.), рус. кубан. ма́льчук ’мальчик’. Усходнеславянскае. Утворана ад ма́лец (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матка́цца ’сноўдацца, матацца’ (асіп., Буз.). Утворана пры дапамозе суф. ‑к(а)‑, які перадае частае, бязладнае шматразовае дзеянне, ад дзеяслова мата́цца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́ліць ’малоць’ (Яруш.). Другасная форма, утвораная ад асновы цяперашняга часу мелʼ‑ю (< прасл. melʼjo) пры дапамозе суфікса ‑іць, як ле́іць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)