Ляпоця ’шапялявы’ (добр., Мат. Гом.). Рус. вяц. ляпота ’тс’. Відавочна, балтызм, утвораны пры дапамозе суфікса ‑ота ад дзеяслова, роднаснага да літ. švepl(i)úoti, šveplénti ’шапялявіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпёткі ’лёгкія пялёсткі, якія адлятаюць пры малацьбе аўса’ (Мядзв.). Рус. ле́пет, ле́пест ’кавалачак, акравак’. Роднаснае да літ. lepetà ’лапа’, ст.-грэч. λέπω ’абдзіраю’, λεπός ’скура, луска’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лічы́льнік ’той, хто лічыць’ (Бяльк.). Да лічы́ць (гл.). У літаратурнай мове ўжываецца лічы́льшчык ’тс’ (ТСБМ). Крукоўскі (Уплыў, 121) адносіць гэта слова да калек з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маргары́тка ’стакротка многагаловая, Beilis perennis L.’ (гом., маг., мін., Кіс.; ТСБМ). З рус. маргари́тка ці з польск. margarytka ’тс’, якія з франц. marguerite ’тс’, ’рамонак’, ’жэмчуг’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мату́н ’манюка, хлуслівы чалавек’ (Бяльк.; смарг., Сл. ПЗБ). Рус. моту́н ’мот; бясчэсны, непастаянны, безалаберны’. Да матаць (гл.). Суфікс той жа, што і ў муцю́н (< муці́ць ’хлусіць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маёўка ’вясенняя прагулка на ўлонні прыроды’ (ТС, Нас.). Запазычана з рус. або польск. мовы, дзе з’яўляецца новаўтварэннем (канец XIX — пачатак XX ст.). Да май 1, 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мемуа́ры ’літаратурны твор у форме ўспамінаў аўтара аб падзеях мінулага’ (ТСБМ). З рус. мемуары ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 85), якое з франц. mémoires ’тс’ (Фасмер, 2, 597).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́сціць ’змяшчаць’ (Нас.), мясці́ць ’тс’ (ТСБМ, Др.-Падб.), ме́сціцца ’змяшчацца, садзіцца’ (Нас.), ’умяшчацца’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Ст.-рус. мѣстити (XII ст.), мѣститися ’тс’. Да ме́ста 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мрак ’імжа’ (Ян.). У выніку кантамінацыі лоеў. мжак і мра́ка ’тс’. Не выключана магчымасць запазычання з рус. мовы, дзе мрак — ц.-слав. лексема з прасл. morkъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муст ’свежы сок з вінаграду ці іншых фруктаў’, ’маладое салодкае віно’ (ТСБМ). Праз рус. мову з н.-ням. most, must, якія з лац. mustum ’маладое віно’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)