Стыль1 ‘драўляны калок, якім замацоўваюць бярвенні ў сцяне зруба’ (Сцяшк.), стыль, штыль ‘шост, пры дапамозе якога кіруюць паромам; багор для сартыроўкі бярвенняў пры сплаве’ (Маслен.). З ням. Stil ‘ручка, дзяржанне’ праз польск. styl ‘тс’; параўн. Брукнер, 524.

Стыль2 ‘холад’ (Барад., Юрч. Фраз. 1, Мат. Гом., Растарг.), сты́ліца ‘халадэча’ (Яўс., Мат. Маг.), стыле́ча экспр. ‘холад’ (Мат. Гом.). Да стыць, параўн. стылы, гл.

Стыль3спосаб, характар пісьма, творчасці і інш.’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.). Запазычанне з франц. style ‘тс’ праз польск. styl ‘тс’ ці рус. стиль ‘тс’; паходзіць ад лац. stilus ‘завостраны калок; кіёчак для пісання на васковай дошчачцы; спосаб выкладання, пісьма’. Гл. Брукнер, 524; Фасмер, 3, 760.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́тка ’памяшканне для птушак і жывёлін, сценкі якога зроблены з металічных або драўляных прутоў’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’спосаб складання дроў, дошак, цэглы і пад. у выглядзе чатырохвугольніка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Янк. Мат.), ’свіран, кладоўка’ (Нас., Бломкв., Дзмітр.). Гл. клець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́тад, методаспосаб даследавання рэчаў у якой-небудзь галіне дзейнасці’ (ТСБМ). З польск. metoda ’тс’. Магчыма і другаснае запазычанне з рус. метод ’тс’ (як навуковы тэрмін). Аднак у рус. мове — з польск. ці англ. (Фасмер, 2, 610). Крукоўскі (Уплыў, 77) лічыць, што гэта русізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пянту́х ’вялікі палец на руцэ’ (швянч., Крывіч, 1926, 12, 106). Відаць, ад пяць, пя́ты (гл.) з экспрэсіўнай назалізацыяй (магчыма, пад уплывам польск. piąty), калі мець на ўвазе спосаб падліку на пальцах шляхам іх загібання, пачынаючы ад мізінца. Да словаўтварэння і семантыкі параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

махіна́цыя, ‑і, ж.

Несумленны спосаб дасягнення чаго‑н.; махлярства. Дзеда Талаша, не гледзячы на ўсё старанне і на розныя махінацыі, як напрыклад, арышт Панаса, ніяк не ўдаецца злавіць. Колас. Каб атрымаць прэмію, Галаўня пайшоў на махінацыю: падаў даведку, што дарогу закончылі раней тэрміну. Гроднеў.

[Ад лац. machinatio — хітрыкі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тушэ́, нескл., н.

Спец.

1. У музыцы — характар, спосаб дакранання (націск, удар) пальцаў выканаўцы пры ігры на фартэпіяна, што ўплывае на афарбоўку і выразнасці, гучання інструмента ў розных выканаўцаў.

2. У спорце — укол (удар) у фехтаванні. // Дотык барца абедзвюма лапаткамі да дывана, які абазначае паражэнне.

[Фр. toucher — чапаць, дакранацца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэмента́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Спосаб умацавання грунтаў, бетонных кладак і пад. увядзеннем у іх пад ціскам вадкага цэментнага раствору. Цэментацыя шчылін у грунце.

2. Насычэнне паверхневых слаёў сталі вугляродам для павелічэння іх цвёрдасці.

3. Працэс здабывання металаў з раствораў хімічным аднаўленнем больш электраадмоўнымі металамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

представи́тельный

1. прадстаўні́чы; (парламентарный) парламента́рны;

представи́тельное собра́ние прадстаўні́чы сход;

представи́тельный о́браз правле́ния полит. парламента́рны спо́саб (лад) праўле́ння;

2. (о внешности) пава́жны; (осанистый) самаві́ты;

представи́тельный челове́к пава́жны (самаві́ты) чалаве́к;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаспада́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Спосаб вытворчасці, сукупнасць вытворчых адносін таго ці іншага грамадскага ўкладу.

Натуральная г.

2. Вытворчасць, эканоміка.

Народная г. краіны.

Сельская г.

3. Абсталяванне якой-н. вытворчасці.

Г. трактарнага завода.

4. Рэчы, прадметы, якія патрэбны ў быце.

Абзавесціся гаспадаркай.

5. Вытворчая адзінка, пераважна сельскагаспадарчая.

Сялянскія гаспадаркі.

Кіраваць гаспадаркай.

6. Заняткі па ўпарадкаванні быту, доглядзе жылля і пад.

Займацца гаспадаркай.

Хатняя г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіназды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Бесперапыннае фатаграфаванне на кінаплёнку шэрагу паслядоўных кадраў, якія адлюстроўваюць фазы руху аб’екта ці змену яго стану.

•••

Панарамная кіназдымкаспосаб кіназдымкі, пры якім паступова паварочваюць кіназдымачны апарат вакол вертыкаяьнай або гарызантальнай восі для ахопу бесперапыннай здымкай вялікай прасторы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)