перачапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., што.

1. Счапіць нанава, іначай. Перачапіць вагоны.

2. Начапіць у другім месцы або іначай. Перачапіць значок. Перачапіць карціну на другую сцяну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заржаве́ць і заіржаве́ць, ‑ее; зак.

Пакрыцца ржою, стаць іржавым. Трубы заржавелі. □ Цяпер машына стаяла ў свірне, у сухім месцы, каб нічога ў ёй не заржавела. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

субліма́т, ‑у, М ‑маце, м.

1. У хіміі — прадукт сублімацыі.

2. толькі мн. (субліма́ты, ‑аў). У геалогіі — мінеральныя ўтварэнні, якія адкладаюцца на месцы выхаду вулканічных газаў.

[Ад лац. sublimatus — высока падняты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцюдзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Халодная вада. [Вада] ў адным месцы паспрабавала выйсці, у другім, у трэцім, пакуль непадалёку ад Сажа не прабілася сцюдзёнкай. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вышэ́й.

1. прыназ. з Р. За межамі, звыш чаго-н., па-за чым-н.

Гэта в. майго разумення.

2. прыназ. з Р. Больш за які-н. узровень або ўверх ад якога-н. месца.

Тэмпература в. нуля.

Пабіць руку в. локця.

3. прысл. У папярэднім месцы прамовы, тэксту.

Як было сказана в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паля́дак ’поле на месцы выкарчаванага лесу’ (Касп., Бяльк.), паляд ’абложная зямля’ (ДАБМ, 858). Канфіксальны і прэфіксальны дэрываты ад ляда (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абжы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; зак.

1. Набыць усё неабходнае на новым месцы жыхарства, у новых умовах. Была зямелькі там валока, Дзе можна б моцна і глыбока Пусціць карэнні ў грунт, абжыцца — Было на чым разварушыцца. Колас.

2. Звыкнуцца з новымі ўмовамі жыцця, прывыкнуць да жыцця на новым месцы. Крыху абжыўся Данілка на бойні, але ўсё роўна думка аб вёсцы не давала спакою. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стая́цца, стаіцца; безас. незак., каму (пераважна з адмоўем).

Пра жаданне або магчымасць стаяць, спыніцца на месцы, не рухацца. — Пойдзем на нашу паляну, пагаворым, — прапанаваў Кастусь, бачачы, што Зіне не стаіцца па месцы. Ваданосаў. Затрымайлаў, грузны, чырванашчокі і шыракаплечы чалавек гадоў пад сорак, ужо сядзеў у акаваным вазку і ледзь стрымліваў за лейцы маладую, бы паглянцаваную кабылу, якой ні хвіліначкі не стаялася ў аглоблях. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчарбі́на, ‑ы, ж.

1. Шчыліна, дзірка на месцы зуба. Даўно на месцы шчарбіны вырас новы зуб, але мянушка Крывы Зуб так і засталася за Венькам... Шыловіч.

2. Зазубрына, выбоіна, выемка і пад. у выглядзе невялікай ямкі. Вуліцы былі вышчарбленыя і, здавалася, яшчэ адчувалі боль ад тых шчарбін. Сабаленка. / у перан. ужыв. Прагаліна раптам павузела, а ніжэй, паміж стваламі таполяў, ператварылася ў нейкую незвычайную шчарбіну. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́лва ’вадзяны грэбень, падняты ветрам, хваля’ (Яшк.). Мяркуючы па месцы націску, запазычанне з польск. wełna, wełma. Але канчатковае ‑ва тлумачыць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)