наадко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Адкапаць вялікую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наадпо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Адпароць вялікую колькасць чаго‑н. прышытага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навылу́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Вылушчыць нейкую колькасць зерня. Навылушчваць гароху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напераваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Перавярнуць, перакуліць вялікую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрараза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Прарэзаць, прапілаваць пэўную колькасць. Напраразаць адтулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паначэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; што і чаго.

Начарціць вялікую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свінцо́вісты, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае невялікую колькасць свінцу (пра сплавы). Свінцовістая бронза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабакі́слы, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае невялікую колькасць кіслаты. Слабакіслая глеба. Слабакіслы торф.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кало́рыя, ‑і, ж.

Адзінка вымярэння колькасці цеплыні.

•••

Вялікая калорыя — колькасць цеплыні, патрэбная для павышэння тэмпературы аднаго кілаграма вады на адзін градус.

Малая калорыя — колькасць цеплыні, патрэбная для павышэння тэмпературы аднаго грама вады па адзін градус.

[Ад лац. calor — цеплыня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыто́чваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вытачыць усё або вялікую колькасць чаго‑н. Павыточваць шахматныя фігуры.

павыто́чваць ​2, ‑ае; зак., што.

Вытачыць вялікую колькасць чаго‑н. у чым‑н. Шашаль павыточваў дзіркі ў сценах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)