прыклы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Прыйсці куды‑н., клыпаючы, кульгаючы. Барэйка жыў на канцы сяла, так што мала хто бачыў, як ён учора пад вечар ужо прыклыпаў дадому на двух высокіх мыліцах. Скрыган. Міхась прыклыпаў да дзвярэй, прыхіліўся плячом да вушака — роўна стаяць было яму цяжка. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак., каго-што.
Выпрастаць, распрастаць сагнутае. Рыбіна, схапіўшы жыўца на такой жарліцы, разагне мяккі кручок на канцы спіралькі і пачне сцягваць лёску пад лёд. Матрунёнак. Кавалак паслушна лёг на вызначанае яму месца на версе шліхты. Мужчыны разагнулі натруджаныя спіны і крыху адсапліся. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сакало́к 1, ‑лка, м.
1. Назва некаторых невялікіх птушак сямейства сакаліных.
2. Тое, што і саколік (у 2 знач.). Маці ў слёзы: — А мой сынок, а мой сакалок, як жа ты нас, старых, пакінеш? Якімовіч.
сакало́к 2, ‑лка, м.
Спец. Выступ на пярэднім канцы грудной косці ў жывёл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цо́каль, ‑я, м.
1. Ніжняя частка цаглянага ці каменнага будынка. Будынак стаіць на высокім цокалі з мноствам акенцаў і нішаў. «Помнікі».
2. Металічная частка электрычнае лямпачкі, якая служыць для ўмацавання яе ў патроне. На самым канцы цэха ў скрынку падалі ўжо гатовыя электралямпачкі з усімі іх прыпаямі, цокалямі. Скрыган.
[Іт. zoccolo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гі́беш, гі́бяш (мн. л. гібяжы́) ’цяглі’, ґібяжы ’загнутыя канцы палазоў у санях’ (Сл. паўн.-зах.). Відавочна, да прасл. *gybežь; параўн. рус. дыял. гибёж ’гнуццё, ’выгнутая частка прадмета’, славен. gibežljȉv ’спрытны, спраўны’. Трубачоў (Эт. сл., 7, 217) выстаўляе прасл. *gybežь, але без бел. матэрыялу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ідыёт. Праз польск. idiota (параўн. ідзіво́т (Бяльк.) з рус.). З лац. idiōta ’недасведчаны, невук, прасталюдзін, прасцяк’ < грэч. ἰδιώτης ’прыватная асоба, міранін, прасцяк’ ад ἴδιος ’прыватны, уласны, асаблівы’. Слаўскі, 1, 443; Шанскі, 2, I, 14. Пад рус. уплывам усякаецца ‑а на канцы слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
саха́, -і́, ДМ сасе́, мн. со́хі і (з ліч. 2, 3, 4) сахі́, сох і со́хаў, ж.
1. Прымітыўная сельскагаспадарчая прылада для ворыва.
2. Слуп з развілкай на канцы, які ўжыв. пры будаўніцтве чаго-н. як апора.
3. Мера зямлі, што была адзінкай падатковага абкладання ў феадальнай Расіі і Вялікім Княстве Літоўскім у 13—17 стст. (гіст.).
4. мн. Рогі лася.
|| памянш. со́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. со́шны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
развяза́ць сов., в разн. знач. развяза́ть;
р. канцы́ вяро́ўкі — развяза́ть концы́ верёвки;
р. павя́зку — развяза́ть повя́зку;
◊ р. вайну́ — развяза́ть войну́;
р. ру́кі — развяза́ть ру́ки;
р. язы́к — развяза́ть язы́к;
хоць пуп развяжы́ — до отва́ла
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апусце́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў пустым, пустэльным, бязлюдным. Народ не разыходзіўся, а сядзеў і глядзеў на апусцелую сцэну. Броўка. Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца, калі даўно скончана жніво, звезена жыта ў гумны, і над апусцелым полем дружна ўзлятаюць [чародкі] шпакоў — прадвеснікаў блізкае восені. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абвяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; заг. абвяжы; зак., каго-што.
1. Абгарнуць, абкруціць чым‑н., звязаўшы канцы або замацаваўшы вяроўкай і пад. Абвязаць галаву хусткай. Абвязаць на зіму яблыню саломай. // Звязаць вяроўкай, шпагатам, дротам і пад., каб змацаваць што‑н.
2. Замацаваць або ўпрыгожыць вяззю краі чаго‑н. Абвязаць абрус карункамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)