жэто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Металічны знак, які паказвае на прыналежнасць да якой-н. арганізацыі або выдаецца на памяць аб якой-н. падзеі.
Сярэбраны ж.
2. Кружок з металу, пластмасы, які служыць умоўным знакам чаго-н., дае права на што-н.
Атрымаць ж. у гардэробе.
Купіць ж. у метро.
|| прым. жэто́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заме́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Знак, зроблены на чым-н., метка.
З. на дрэве.
2. Кароткі запіс.
Зрабіць заметку ў блакноце.
3. Кароткае паведамленне ў друку.
З. ў газеце.
◊
На заметку ўзяць каго-што (разм.) — звярнуўшы на каго-, што-н. увагу, запомніць, запісаць.
|| прым. заме́тачны, -ая, -ае (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
запрыме́ціць і запрыкме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што і з дадан. сказам.
Разм. Заўважыць, прымеціць. Пад каскай На лбе запрымеціў я знак... Колас. Стэфка запрыкмеціла, што гаспадыня абыходзіцца з ёю куды горш, чым раней. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маркіро́ўка 1, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Спец.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маркіраваць 1.
2. Знак, кляймо, марка на таварах, вырабах.
маркіро́ўка 2, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маркіраваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палісме́н, ‑а, м.
Паліцэйскі ў Англіі і ЗША. Спрэчкі набылі ўжо такі бурны характар, што палісмен, які стаяў на ражку вуліцы, яўна зацікавіўся намі. Лынькоў. На скрыжаванні постаць палісмена застыла, як улад вышэйшых знак... А. Вольскі.
[Англ. policeman.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэпетава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.
Спец. Паўтарыць (паўтараць) чые‑н. сігналы для таго, каб лягчэй было іх прыняць далёкімі караблямі ва ўмовах дрэннай бачнасці, а таксама ў знак таго, што іх правільна зразумелі.
[Ад лац. repeto — паўтараю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ферма́та, ‑ы, ДМ ‑маце, ж.
У музыцы — знак, які абазначае павелічэнне працягласці гуку або паўзы ў залежнасці ад характару твора, намераў і густу выканаўцы. // Павелічэнне гуку або паўзы пры выкананні, у адпаведнасці з такім знакам.
[Іт. fermata.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філігра́нь, ‑і, ж.
1. Мастацкі ювелірны выраб з тонкага кручанага залатога, сярэбранага, меднага або іншага дроту, які мае выгляд карункаў.
2. Спец. Вадзяны знак на паперы. // Папера з такім знакам.
3. Накладныя металічныя ўпрыгожанні вокладак кніг.
[Фр. filigrane.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экслі́брыс, ‑а, м.
Па-мастацку аформлены кніжны знак, які наклейваецца на ўнутраным баку вокладкі кнігі і паказвае на прыналежнасць яе ўладальніку. Многія ўладальнікі бібліятэк аздабляюць свае кнігі спецыяльным кніжным знакам экслібрысам: сімвалічным малюнкам з імем кнігалюба. «Помнікі».
[Лац. ex libris — з кніг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жагна́ць ’благаслаўляць’ (ТСБМ). Польск. żegnać, чэш. žehnati, славац. žehnať, в.-луж. žohnować, н.-луж. žognowaś, славен. žę́gnati, харв. žegnati ’благаслаўляць’ (Скок) (і ў розных мовах развітыя адсюль значэнні ’развітвацца’, ’дзякаваць’, ’выказваць жаданне’). Ст.-бел. жекгнати, жегнати ’тс’ з канца XV ст. (Булыка, Запазыч., 113–114). З польск. (зафіксавана ў канцы XIV ст. у значэнні ’чараваць’, з XV ст. ’благаслаўляць’; Рэчак), дзе (магчыма, праз чэш.) з ням. segnen (Брукнер, 664), дзе з ц.-лац. signare ’адзначаюць крыжам’ ад лац. signum ’знак’, ц.-лац. ’знак крыжа’ (Дудэн, 633). Літ. žegnóti (s) < польск. ці бел. (Фрэнкель, 1295).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)