со́нечнік, ‑а, м.
1. Марская рыба атрада рыб, блізкіх да акунёвых, з плоскім целам і двайным спінным плаўніком.
2. Прасцейшая жывёліна з шарападобным целам, ад якога адыходзяць, як прамяні, ніткападобныя адросткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляні́вец ’паўднёваамерыканская млекакормячая жывёліна з сямейства Bradypodidae (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, дзе ленивец ’тс’ з польск. leniwiec (Слаўскі, 4, 153). Не выключана магчымасць запазычання непасрэдна з польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
земнаво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Прыстасаваны да жыцця ў вадзе і на сушы. Лягушка — земнаводная жывёліна.
2. у знач. наз. земнаво́дныя, ‑ых. Клас пазваночных жывёл, якія жывуць у вадзе і на сушы; амфібіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Панядзёга ’жывёліна, якая нарадзілася ў панядзелак’ (Сл. ПЗБ). Ад панядзелак з суф. ‑ога (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 136) з адсячэннем суфікса і часткі каранёвай лексемы, якая, магчыма, успрымаецца як суфікс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кіт¹, -а́, М кіце́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Вялікая марская млекакормячая жывёліна, знешне падобная на рыбу.
Зубатыя кіты.
2. часцей мн., перан. Пра чалавека, які мае выключна важнае значэнне ў якой-н. сферы дзейнасці.
Кіты навукі.
Кіты сучаснай касманаўтыкі.
|| прым. кіто́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
К. вус.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
амфі́бія, -і, мн. -і, -бій, ж.
1. Земнаводная жывёліна, лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны — лёгкімі.
Трытоны — гэта амфібіі.
2. Земнаводная расліна.
3. Самалёт для ўзлёту і пасадкі на вадзе і на сушы, а таксама танк, аўтамабіль для руху па сушы і па вадзе.
|| прым. амфі́бійны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
звер, -а, мн. звяры́, -о́ў, м.
1. Дзікая, звычайна драпежная жывёліна.
Пушны з.
2. перан. Пра вельмі злога, жорсткага чалавека.
|| памянш. звяро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 знач.).
|| зб. звяр’ё, -я́, н.
|| прым. звяры́ны, -ая, -ае.
Звярыныя сляды.
З. страх (надзвычай моцны). З. арнамент (з адлюстраваннем жывёл).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хамелео́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Жывёліна атрада лускаватых, здольная мяняць афарбоўку покрыва ў залежнасці ад змен акаляючага асяроддзя.
2. перан. Чалавек, які часта мяняе свае думкі і погляды ў залежнасці ад абставін.
|| прым. хамелео́навы, -ая, -ае (да 1 знач.) і хамелео́нскі, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
палёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
Жывёліна атрада грызуноў падсямейства млекакормячых, падобная да мышэй і пацукоў. Рыжая палёўка. Лясная палёўка. □ Ад маленькай і спрытнай ласкі палёўкам цяжка схавацца. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́кармак, ‑мка, м.
Жывёліна, выгадаваная, выкармленая ў хатніх умовах, без маткі. / у перан. ужыв. Пагард. Гэты кулацкі выкармак устроіў Апеньку спектакль, нібы бацькаў кулацкі хлеб дзярэ яму горла і ён кінуў бацьку. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)