падмаргну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр., каму.

Маргнуць, ухваляючы што‑н. або робячы намёк ці звяртаючы ўвагу на што‑н. — Ды я ведаю, што пан шляхетны і не захоча крыўдзіць беднага чалавека, — шматзначна падмаргнуў селянін фурману. Пальчэўскі. Сярожа ўсміхнуўся і падмаргнуў сябру: «Я так і ведаў!». Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насці́гнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. насціг, ‑гла і насцігнуў, ‑гнула; зак., каго-што.

Дагнаць, гонячыся за кім‑, чым‑н. Гітлеравец, скарыстаўшы хвіліну замяшання, неспадзявана рвануўся назад. «Стой!» — крыкнуў Шашура. Праз два крокі ён насціг уцекача. Мележ. Іван хацеў запярэчыць, але Якаў загаварыў далей: — Значыць, і цябе мой лёс насцігнуў. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасо́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Стаць сухім, прасушыцца, высахнуць. Ўжо прасохла ралля, Ўжо рунее трава, К сабе кліча зямля. Купала. У дарогу прыйшлося рушыць раней, чым прасохла зямля. Колас. У той бок, пад Эйсманты, дзе пачынаўся канал, торф паспеў прасохнуць і парудзеў, а ля экскаватара ён быў глянцавіта-чорны. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбядня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

Перамяншаць чые‑н. заслугі, вартасці, магчымасці і пад. Ну, ты ўжо занадта прыбядняеш наш раён, — пакінуліся на Жэньку другія рабяты. Зуб. Тут [у крытычным аглядзе] правільна ацэнена сіла ўздзеяння «Адвечнай песні», не прыбядняе Багдановіч і змест яе, калі ставіць паэму ў адзін рад з «Жалейкай». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Звярнуцца з прывітаннем пры сустрэчы з кім‑н.; паздароўкацца. Стуку дзвярэй ніхто з іх не пачуў, і ўсе здзіўлена азірнуліся, калі Паходня падышоў да стала і прывітаўся. Хадкевіч. — Дзень добры, Павел Сяргеевіч, — прывітаўся.. [Сярожа] і працягнуў Паўлу чорную руку. — Ну як вам падабаецца ў нас?Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдрамну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Заснуць неглыбокім сном на кароткі час; задрамаць. Чаму ў першы момант [Зайцоў] не разабраў, адкуль ехалі, цяжка было сказаць, мабыць, усё-такі прыдрамнуў, хоць і ўсімі сіламі не паддаваўся сну. Кулакоўскі. — Чалавек можа прыдрамнуць, недачуць.. уночы, а гэты вартаўнік [аўчарка] — абсалютна верная справа. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкры́кнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Крыкнуць, павысіць голас на каго‑н., каб прымусіць зрабіць што‑н. Праз адчыненыя дзверы заляцела аднойчы ў клас нейкая маленькая птушынка.. Дзеці кінуліся лавіць яе. Лабановіч прыкрыкнуў і спыніў іх. Колас. [Надзя] ведала, калі лепш памаўчаць, калі лепш прыкрыкнуць на хлопцаў і добра палаяць іх. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пані́кнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. панік, ‑ла; зак.

1. Схіліцца, апусціцца, прыгнуцца. Два хляўцы з паветкамі, хілы плот панік. Машара. Выспела ажына. Пачарнела ад ягад, панікла долу: ягады абляпілі яе, што жучкі. Пташнікаў.

2. перан. Паддацца прыгнечанаму настрою; стаць разбітым духоўна. [Валя] апусцілася ў крэсла і панікла, як ад бязмернай стомы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Разм. Пайсці напрасткі, прама. Калі чалавек пайшоў нацянькі, нягледзячы на дарогу, кажуць «папраставаў». Скрыган. Ну, я пайду, — сказала Прузына і папраставала цераз гасцінец у поле да ветрака. Каліна. Трое спакойна павярнулі і папраставалі па плошчы да шчодра асветленага помніка цяжкай вайне і вялікай перамозе. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́ставаць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Тое, што і песціць. Ну, цяпер мы з табою зусім прыяцелі! — жартавалі чырвонаармейцы і пеставалі Мішку, гладзілі яго, за вухам часалі. Лынькоў. Сына.. [прафесар] пеставаў, дазваляў яму шмат лішняга. Новікаў. Зусім не такія планы пеставаў у сваёй юнацкай душы маўклівы і зацяты Мікола Голуб. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)