бязбо́жніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бязбожніка, бязбожніцтва. Не спадабаўся балет адной пані Вашамірскай. — Нешта бязбожніцкае, д’ябальскае, — гаварыла яна. Бядуля. Сталыя людзі наўперад з дакорам ківалі галовамі, калі прачувалі аб якой-небудзь бязбожніцкай штучцы таго ці іншага настаўніка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лізну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. каго-што. Аднакр. да лізаць.

2. чаго. Разм. З’есці чаго‑н. зусім нямнога; паспытаць. Павінен табе сказаць, Сымон, .. [Давід] вельмі слаба есць. Лізне чаго-небудзь, што тое кацяня, і ўжо не можа больш. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяня́ла, ‑ы, м.

1. Чалавек, які займаецца разменам і абменам грошай за пэўныя працэнты.

2. Разм. Той, хто займаецца абменам адных рэчаў на другія. Чалавек, што драмаў у крэсле, прыўзняў з твару капялюш, прамармытаў: — Мянялы, што-небудзь выменяць прыйшлі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парагата́ць, ‑рагачу, ‑рагочаш, ‑рагоча; зак.

Разм.

1. Рагатаць некаторы час. Яны парагаталі для прыліку, бо кожны ведаў гэты стары анекдот. Васілёнак. [Юзік] парагатаў трошкі і пахмура сціх. Мурашка.

2. Уволю пасмяяцца. Мікалай Разважнік.. вельмі любіў парагатаць з чаго-небудзь смешнага. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасёлкавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прасёлачны. Частку лёгкага абозу заварочвалі назад, каб пусціць дзе-небудзь з шашы на прасёлкавыя дарогі. Лынькоў. Пясчаны шлях, насыпаны ўзбоч чыгункі, вядзе ў лес і ў мястэчка, прасёлкавая дарога — у мястэчка і ў поле. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахарчава́цца, ‑чу́юся, ‑чу́ешся, ‑чу́ецца; зак.

Пракарміцца. [Сяргей:] — Ты магла спакойна перачакаць бяду дзе-небудзь у вёсцы, у добрай цёткі. Памагала б ёй і як-ніяк прахарчавалася б. Няхай. [Андрэй:] — У нас і ў саміх мала сена, не ведаем, як зіму прахарчуемся... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спершапача́тку, прысл.

1. Тое, што і спачатку (у 1 знач.). Часам плакаў .. [бацька] спершапачатку, забіўшыся дзе-небудзь у цёмны куточак і ўспамінаючы маці. Гарэцкі.

2. З самага пачатку, калісьці даўно. Ніхто ў Верамейках не ведаў, якая сіла спершапачатку ўтварыла гэты роў. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяду́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Абл. Нерухавы, пасіўны чалавек; маруда. Гэтае мясцовае слова «сядура», распаўсюджанае сярод насельніцтва Калінаўшчыны, Злобіч нярэдка ўжываў, калі гаварыў пра якога-небудзь чалавека-маруду. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыспасо́біць ’працаю нарыхтоўваць запас’; перан. ’зрабіць каму-небудзь што-небудзь дрэннае’ (Нас.), ’набыць; прыдбаць, прыстарацца’ (Бяльк.). Параўн. укр. приспособи́тися ’зрабіцца дагодлівым’, рус. приспосо́бить ’прыстасаваць, зрабіць прыдатным для чаго-небудзь’, польск. przysposobić, чэш. přizpůsobiti, славац. prisposobiť ’прыстасаваць, зрабіць прыдатным да чаго-небудзь’. Гл. спасо́біць. Гл. таксама Яшкін, Бел.-пол. ізал., 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абартава́ць

‘правесці (праводзіць) аборт (абартаваць каго-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абарту́ю абарту́ем
2-я ас. абарту́еш абарту́еце
3-я ас. абарту́е абарту́юць
Прошлы час
м. абартава́ў абартава́лі
ж. абартава́ла
н. абартава́ла
Загадны лад
2-я ас. абарту́й абарту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абарту́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)