Спако́н (веку) ‘спрадвеку’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Сержп. Прык.), спако́ну ‘па прадвызначэнні’ (Гарэц.). Рус. испоко́н, нар. споко́н ‘спрадвеку’. З стараж.-рус. поконъ ‘пачатак’ (Фасмер, 2, 141), гл. яшчэ кон, канец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцэп ’вясельны поезд (картэж)’ (ТС). Са *счэп (ад *счапіць ’сашчапіць, злучыць’) шляхам прыпадабнення ч да с; параўн., аднак, сцэ́паць ’хватаць, браць’ (Нас.), што сведчыла б пра адлюстраванні старажытных звычаяў “умыкання” нявесты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вало́жскі (баран) ’від буйнога барана’ (КТС). Да валахскі. Параўн. тлумачэнне Насовіча да слова валоскі ’тс’: «валахскі, з Валахіі» (Нас., 65). Фанетычная пераробка слова, магчыма, пад уплывам збліжэння з дзеясловам ва́лашыць, ва́лажыць, вало́жыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варэ́нне ’варка, варэнне (працэс)’ (БРС, Гарэц., Нас.); ’варэнне’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк. МГ). Рус. варе́нье і г. д. Слав. *varenьje — аддзеяслоўны назоўнік. Ад вары́ць (гл.). Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 20.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Верадзі́ць (БРС, Нас.). Рус. вереди́ть, укр. вереди́ти, польск. wrzedzić, чэш. vřediti, балг. вредя́, серб. вре́ђати і г. д. Прасл. *verditi ’верадзіць’ — утварэнне ад *verdъ ’верад’ (гл.) (Праабражэнскі, 1, 73; Фасмер, 1, 295).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лець у параўн. як лець ’ледзь цёплы, летні’ (слонім., Нар. словатв.). Праформа Іёіь. Да лёта (гл.). Параўн. бел. залеюць ’запэўніць’, ’папярэдзіць загадзя’ (Нас.). Больш падрабязна аб ім гл. Слаўскі, 4, 95–97.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лупе́ка ’скуралуп, жывадзёр’, ’карыслівец, абдзірала’, ’які моцна карае’ (Гарэц., Нас.; мсцісл., З нар. сл.), смал. лупе́ка ’тс’. Да лупі́ць 1 < луп 2 (гл.). Аб суфіксе ‑ек‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 37).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Льга ’можна, магчыма, дапушчальна’, ’магчымасць’ (Нас., Гарэц., Шат., Бір. дыс., ТСБМ, ТС; пух., З нар. сл.; уздз., пух., Сл. ПЗБ), льго ’тс’ (Мал.), смал. ’паслабленне’, рус. арханг. ’сіла, моц’. Да ільга́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляда́шцік, ляда́шчык ’хударлявы’, ’бядняк, жабрак’, ’круцель, ашуканец’, ’чалавек, які можа сурочыць, асабліва маладых істот’, ’нячысцік, з’яўленне якога перад селянінам азначала няшчасце’ (Нас.). Утворана ад ляда́шты і ляда́шчы (гл.). Параўн. яшчэ ляд 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лямава́ць ’аблямоўваць, акружаць, абводзіць, падшываць’ (Нас.). З польск. lamować ’тс’, якое ад lama ’аблямоўка, абшыўка’ < франц. lame ’бляшка, паясок, пласцінка з золата, срэбра, якія ўжываліся пры вышыванні’ (Слаўскі, 4, 36 і 40).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)