пярэ́сты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з рознакаляровых плям, палос; рознакаляровы.

Пярэстая тканіна.

2. перан. Неаднародны, з розных элементаў.

П. склад слухачоў.

3. 3 вялікімі плямамі, крапінамі (пра масць коней).

П. конь.

|| наз. пярэ́стасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павадзі́ць, -ваджу́, -во́дзіш, -во́дзіць; -во́джаны; зак.

1. каго (што). Водзячы, прымусіць хадзіць на працягу якога-н. часу.

П. каня.

П. гасцей па горадзе.

2. чым. Зрабіць некалькі рухаў чым-н. па паверхні або ў розных напрамках.

П. указкай па карце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міра́ж, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой на гарызонце становяцца бачнымі адлюстраванні розных аддаленых наземных прадметаў.

М. у пустыні.

2. перан. Тое, што не адпавядае рэчаіснасці, што не можа здзейсніцца.

|| прым. міра́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распаўсю́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.

1. Ахапіць сабой большае кола з’яў, асоб або прадметаў, большую тэрыторыю; пашырыцца.

Новыя тэхналогіі хутка распаўсюджваюцца ў розных сферах вытворчасці.

2. Стаць вядомым многім.

Чуткі распаўсюдзіліся па горадзе.

|| незак. распаўсю́джвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гату́нак, ‑нку. м.

Разрад, катэгорыя якога‑н. тавару па якасці, расцэнцы і пад.; сорт. Мука першага гатунку. Чай вышэйшага гатунку. □ У.. [Алтара] ёсць дарагое сукно лепшага гатунку, тоненькае, як шоўк. Чарнышэвіч. // Разнавіднасць якога‑н. тавару. Цукеркі розных гатункаў. □ Стол, як ёсць, быў завален пірагамі, бабкамі, мясам розных гатункаў і рознага прыгатавання. Колас.

[Польск. gatunek з ням.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звя́зак, ‑зка, м.

Некалькі аднародных прадметаў, звязаных разам. Звязак ключоў. Звязак кніг. □ [Маці] несла ў руках ладны звязак розных рэчаў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здага́длівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць здагадлівага. Аўсееў сваёй хітрасцю, празмернай здагадлівасцю і кемнасцю наконт розных ходаў-выхадаў не падабаўся старшыні. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́пій, ‑ю, м.

Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які з’яўляецца моцным наркотыкам (выкарыстоўваецца для атрымання розных лячэбных сродкаў).

[Лац. opium, з грэч. ópion — макавы сок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пато́ргацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Таргануцца некалькі разоў. «Пабеда» паторгалася, пафыркала на розных нотах і не кранулася з месца. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падо́бнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць падобнага, падабенства. Падобнасць гукаў.

2. У геаметрыі — тоеснасць формы пры розных памерах. Падобнасць двух трохвугольнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)