стаме́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Сталярская прылада з пляскатым тонкім долатам рознай шырыні для выбірання пазоў, гнёздаў у дрэве, дошках.

[Ням. Stemmeisen.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обуча́ющий

1. прич. які́ (што) навуча́е, які́ (што) ву́чыць; які́ (што) абуча́е;

2.;

обуча́ющее устро́йство навуча́льная прыла́да;

обуча́ющая маши́на навуча́льная машы́на;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ара́ла, ‑а, н.

Уст. паэт. Прылада для ворыва, саха. Хіба тут цесна? свету мала? Няма работы для арала ці для сярпа, або для коскі? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гра́блі, ‑бель; адз. няма.

1. Сельскагаспадарчая прылада для зграбання сена, саломы і пад. Уставіць зуб’е ў граблі. Металічныя граблі.

•••

Конныя граблі — тое, што і грабілка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́ба 1, ‑ы, ж.

Сярэдневяковая прылада для катаванняў. Падняць на дыбу. Паслаць на дыбу.

ды́ба 2, прысл.

Разм. Тое, што і дыбам. Конь стаў дыба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыма́р, ‑а, м.

Прылада для акурвання пчол дымам. [Міхалка] рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам, насыпаў у дымар гнілушак і падпаліў іх, надзеў сетку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксга́ўстар, ‑а, м.

1. Вентылятар для адсмоктвання пылу, газаў, стружак і пад. на прадпрыемстве.

2. Прылада для ўсмоктвання газаў і ўтварэння вакууму ў чым‑н.

[Англ. exhauster ад exhaust — выпампоўваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Саво́кпрылада для збірання смецця’ (Мат. Маг.), ’шуфлік’, ’міска драўляная’, ’мерка на 2 фунты’ (Мат. Гом.), ’прылада ў выглядзе грабелек для збірання чарніц’, ’каробачка з бяросты для ягад’ (Шатал.). Рус. сово́кпрылада для збірання смецця; грабелькі для збірання ягад’ і г. д. Да *соваць, гл. сунуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́чка¹, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Частка прадмета, за якую яго трымаюць або бяруцца рукой.

Р. дзвярэй.

Р. партфеля, малатка.

2. Пісьмовая прылада ў выглядзе палачкі, дзяржання, куды ўстаўляецца пяро, стрыжань.

Аўтаматычная р.

Шарыкавая р.

|| прым. ру́чачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баркла́й, ‑я, м.

Прылада для набівання паляўнічых патронаў. Бацька ўжо крадком рыхтаваўся. Лілі шрот,.. выпрабоўвалі порах. Як ціскі для катавання, ляскаў у руках Карпа барклай. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)