Гайду́к ’гайдук’ (БРС, Яруш.), ’казачок у памешчыка; дарослы слуга, высокі, у прыгожым убранні’ (Шат.), ’служка ў багатага пана; аб’ездчык па віннаму водкупу; чумак, работнік на стругах, барках і да т. п.’ (Нас.). Рус. гайду́к. Запазычанне з укр. гайду́к, польск. hajduk ’тс’ < венг. hajdúk (мн. л. ад hajdú). Фасмер, 1, 383–384; Бернекер, 1, 375; Локач, 61 і далей. Гл. таксама падрабязна Слаўскі, 1, 392. Сюды ж гайду́к ’назва танца’ (Нас.), польск. hajduk ’тс’ (Слаўскі, там жа). Слаўскі лічыць, што ў рус. і ўкр. мовах гайдук — запазычанне з польск. Параўн. і Шанскі, 1, Г, 11. Ст.-бел. гайдукъ вядома з XVI ст. (Булыка, Запазыч., 76). Незразумела, чаму Булыка (там жа) лічыць, што венг. hajduk запазычана з тур. hajdud.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лодзь ’маленькая лодка, човен’ (Бяльк.), лодка, лотка ’човен, невялікае судна’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Бес., ТС, Сл. ПЗБ), ’лёгкая з тонкімі сценкамі лодка, зробленая з аднаго кавалка дрэва (асіны) > (Маш.). Укр. лодь, рус. лодка, валаг. лодия, ладья, паўн. ладейка, лодейка; ст.-рус. лодья, лодъка, польск. łódź, łodzja, палаб. lüdʼa, н.-луж. łoż, u̯oś, в.-луж. łódź, чэш., славац. loď — пераіначанне прасл. oldi/oldьji (oldьja). Параўн. славен. ládja, серб.-харв. ла̂ђа, макед. лаѓа, балг. ладя, ст.-слав. алъдии, ладии. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. aldijà, eldijà, eldís, швед. ålla, дац. aalde, olde ’карыта’, нарв. olda, olle ’вялікае карыта’. Больш падрабязна гл. Фасмер, 2, 510. Сюды ж бел. лодачкі ’жаночыя туфлі без шнуркоў’ (ТСБМ; хойн., Мат. Гом.), лодочка ’спосаб завязвання хусткі’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лотр ’лайдак, гультай’, ’круцель, п’яніца, ашуканец, марнатравец’ (Нас., Яруш., ТСБМ; гом., Мат. Гом.), лотра, лу͡отра ’гуляка, гультай, лодар, п’яніца’ (Гарэц., Мал., Бяльк., ТСБМ). Ст.-бел. лотръ ’злачынец, бандыт, разбойнік’, ’махляр, ашуканец’, якое Карскі (Труды, 312) і Кюнэ (74) выводзяць з польск. łotr ’тс’; Булыка (Запазыч., 191) — са ст.-польск. łotr (апошняе з чэш. lotr < с.-в.-ням. loter або з lotterbube ’нягоднік, мярзотнік’); Жураўскі (Бел. мова, 61), Чартко (Пыт. мовазн., 122) крыніцай для ст.-бел. лотръ лічаць с.-в.-ням. loter. Паняцце амаральнасці, распусты, заключанае ў гэтай лексеме, дало падставу Булахаву (Бел. мова, 54–55) звязаць яе з біблейскім імем Лотр. Аб гэтым гл. і ў Панюціч (Лексіка нар. гав., 103). Больш падрабязна гл. Слаўскі, 5, 221–222.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́сека, пасе́ка, па́сіэка, па́сіка, па́сяка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бес.), ’поле ў лесе’ (Выг.), ’невялікая купа дрэў або гай у полі (дубняк, алешнік)’ (ТС), ’месца, дзе нядаўна быў высечаны лес’ (Некр., Серб.), ’папялішча’ (Маш.), ’месца, дзе стаяць вуллі’ (ТСБМ, Грыг., Маш., Сл. ПЗБ). Укр. па́сіка, рус. па́сека, польск. pasieka, чэш. paseka. Прасл. po‑sěka, якое з po‑sěkti ’пасячы’ — першапачаткова ’высечаныя кусты, якія спальваліся, і на іх месцы рабілася поле’ (Махэк₂, 436), пазней і ’расчышчанае месца для вулляў’ (Праабражэнскі, 2, 26; Брукнер, 398; Фасмер, 3, 211). Сюды ж бяроз. па́сек ’пчаляр’ (Сл. ПЗБ). Больш падрабязна гл. таксама Мюллер (ZSl., 17, 1972 (1), 27), Каткоў (УЗ МОПИ, 341 (1969), 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасна́к, прасно́к, прасну́шка, прасня́к, прасны́к, прысне́к ’тоўсты блін з прэснага цеста’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Касп., Др.-Падб., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’ляпёшка з хлебнага цеста’ (Бяльк.). Больш падрабязна аб значэннях слова і іх лакалізацыі гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 115. Слова мае агульнаславянскае распаўсюджанне: укр. прісня́к ’праснак, пірог з прэснага цеста’, рус. прасня́к, пресно́к ’прэсны хлеб, пірог, ляпёшка’, польск. przaśnik, przaśniak ’прэсны хлеб’, чэш. přesňak ’ляпёшка з няквашанага цеста’, серб.-харв. prèsnik, пре́снац, пре́сница ’прэсны хлеб; прэснае салодкае пячэнне’, славен. presnec ’сквашаны хлеб’, балг. пресни́к ’прэсны хлеб’, макед. праснег, преснец, пресник ’від пірага з падсушаных каржоў, складзеных адзін на адзін’. Суфіксальныя дэрываты ад *prьsnъ ’прэсны’ (гл. Вештарт, там жа). Параўн. таксама апрэспік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сві́ран ‘халодны будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, мукі і іншых прадуктаў, а таксама рэчаў і пад.’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.), сві́ран, свіро́н, све́ран, сві́рнік, свы́ран, св́ірань, све́рэнь, свірн ‘тс’ (Сл. ПЗБ, ДАБМ), ст.-бел. свирен, свѣрон ‘тс’ (1499). Укр. сві́рон, рус. зах. свирён, сви́рон, пск. сви́рна, польск. усх. świren, świrnia ‘тс’. Запазычанне з літ. svìrna ‘гаспадарчае памяшканне, клець’, svir̃nas ‘тс’; гл. Карскі, Белорусы, 135, Труды, 396–397; Брукнер, 537. Магчымасць польскага пасрэдніцтва для часткі форм (польск. ‑ier‑ < ‑ir‑) ставіцца пад сумненне, параўн. польск. świronek ‘тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 55). Адносна канкурэнцыі назваў клець і свіран гл. падрабязна Анікін, Опыт, 273. Агляд праблематыкі і літ-ры гл. яшчэ Лаўчутэ, Балтизмы, 22.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галу́шка 1 ’галушка’ (БРС, Касп., Нас., Сцяшк. МГ), таксама ’шарык, галачка’ (Касп.). Рус. галу́шка, укр. галу́шка, польск. gałuszka (hałuszka; гэты апошні варыянт запазычаны з укр.; гл. Брукнер, 133). Адносіны паміж асобнымі словамі ў слав. мовах даволі складаныя. Рус. слова лічыцца запазычаннем з укр. (гл. Шанскі, 1, Г, 20). Укр. галушка, паводле Шанскага (там жа), хутчэй за ўсё ўзята з польск. мовы (gałuszka < gała). Штосьці пэўнае адносна бел. слова сказаць цяжка, бо няма дастатковых даных адносна гісторыі гэтай лексемы. Аб слове галу́шка ў бел. дыялектах гл. падрабязна Сцяц. Нар., 36–37, які адзначае, што як назва стравы слова галушкі малаўжывальнае і часцей яно сустракаецца ў форме галушка (адз. л.) са значэннем мучнога шарыка ў зацірцы.
Галу́шка 2 ’звязка апрацаванага лёну’. Гл. галу́шка 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кано́плі ’расліна Cannabis sativa L.’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк.; навагр. Жыв. сл.; гродз., гом. брэст., Кіс.), канапля (Сержп., Грам., Яруш.; віц., маг. Кіс.), кыноплі́, канаплі́ (Бяльк.; Шат.), калопня, калапні ’тс’ (Яруш.; гродз., мін. Кіс.). Укр. конопля, рус. конопля, польск. konopie, каш. ku̯ónopla, н.-луж. konopje, в.-луж. konopje, чэш. konopě, славац. konope, славен. konóplja, серб.-харв. ко̀нопља, макед. коноп, балг. коно́п(ье). Прасл. konopja, konop(j)ь. Да інда-іран. *kana‑ ’насенная’. У якасці еўрапейскага культурнага слова выкарыстана форма *kana‑pus‑ ’мужчынскія каноплі’ (параўн. ст.-інд. púmān ’мужчына, самец’) > ’каноплі ўвогуле’, а для ’мужчынскай каноплі’ ўжывалася словаскладанне *pus‑kana > слав. poskonь (бел. і плоскуні). Больш падрабязна агляд літ-ры гл. Фасмер, 2, 312; Слаўскі, 2, 423–426; Трубачоў, Эт. сл., 10, 188–193).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ле́шчаткі, лэшчаткі ’хірургічныя шыны’ (брэсц., Нар. лекс.; драг., Сл. паўн.-зах.), ’расшчэпленая палка’ (Сцяшк. Сл.), (к)ляшчоткі ’прыстасаванне для пакладання жывёл’, ’дошчачкі, якія ўдараюцца адна аб адну для атрымання гуку’, ле‑ шчотка ’драўляныя ціскі’ (ТС). Укр. лещата, лёшчати ’шчамлёткі’, ’шыны’, ’ляшчоткі для пакладання коней’, рус. лещотка ’тс’, лещадь ’распілаваная палка, жэрдка для здымання фруктаў з дрэва’, польск. leszczota, leszczoty, leszczotki ’шыны’, ст.-польск. leszczotka ’расшчэпленае паленца, якое ўжывалася для пакладання’, магчыма, чэш. мар. lesta ’дошчачка, на якую вешаюць карціны’. Паўн.-прасл. lešce‑etь, leščetka, leščedъ, роднасныя да leskati, leščati, — паводле Бернекера (1, 702). Больш падрабязна гл. Куркіна (Этимология–1974, 47–49), Фасмер (2, 491), Слаўскі (4, 174–176). Сюды ж з семантычным пераносам (паводле падабенства) лексема лешчаткі ’сцёгны’ (свісл., Шатал.). Гл. таксама ляшчоткі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́мка 1 ’шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу’, (перан.) ’ярмо, непрыемны абавязак’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Яруш.). Укр. ля́ма, ля́мка ’тс’, ’шлейка’, рус. ля́мка ’тс’, ’стружка’, ’вяроўка’, ’пятля’, ’торба’, ’рукзак’, ст.-рус. лямка ’лямка’ (XVII ст.). У рус. мове гэта запазычанне з фін. lämsä ’пятля, повад, аркан’, саамск. карэльск. lamca ’вуздзечка’, саамск. нарв. lavčče, комі letš ’пятля’ (Каліма, 153). Больш падрабязна гл. Фасмер, 2, 551.
Ля́мка 2 ’пруг з тоўстага сукна’, ’надточаная частка падола ў світцы, спадніцы з іншага матэрыялу’ (Жд. 1, Бяльк., Нас.; смарг., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. lama, lamka ’аблямоўка, абшыты падол адзежыны’ (Слаўскі, 4, 36).
Ля́мка 3 ’манішка’ (рас., Шатал.). Да лямка 2 (гл.), аднак пры ад’ідэацыі семантыкі лексемы ля́мец ’каўнер’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)